Культура1414

У Магілёве ідзе спектакль 18+, які карыстаецца шалёнай папулярнасцю — гледачы прыязджаюць з іншых гарадоў

Магілёўскі абласны драматычны тэатр ператварыў класічны твор у модную пастаноўку, відэа з якой вірусяцца ў інстаграме і тыктоку. Квіткі людзі гатовыя перакупляць з даплатай у тых, хто паспеў іх набыць першым.

Тут і далей фота з сацыяльных сетак Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра

«Пікавая дама» ў пастаноўцы Ігара Казакова — гэта не класічны спектакль па Пушкіне, а дзёрзкі, постмадэрнісцкі эксперымент на мяжы псіхадрамы, кітчу і філасофскага панк-кабарэ, як яго апісвае тэатр. Прэм’ера адбылася яшчэ ў 2020 годзе, але цікавасць гледачоў толькі расце.

Герман, галоўны герой спектакля, трапляе ў палату псіхіятрычнай бальніцы, дзе яго суседзямі становяцца Ван Гог, Бродскі, Чаадаеў і… Брытні Спірс. Магілёўскі тэатр прапануе задумацца пра эпоху, заражаную бессэнсоўным спажываннем, ілюзіямі і ўнутранай пустатой.

Сцэнаграфія ператварае сцэну ў прастору паміж рэальнасцю і мроямі: неон, іржа, бальнічныя койкі, пражэктары, поп-культура і класіка сутыкаюцца ў хаосе, які аказваецца жахліва знаёмым. 

Рэжысура Казакова адмаўляецца ад лінейнасці. Ён стварае тэатр шоку, тэатр разлажэння вобразаў. Акцёры не столькі граюць, колькі існуюць на мяжы эмацыйнага напружання.

Канечне, аматарам класічнага тэатра такая пастаноўка можа не спадабацца — як перажыць тое, што падчас спектакля паводле рамана Пушкіна на сцэне малююць фалас?

Але сярод моладзі спектакль карыстаецца шалёнай папулярнасцю. Відэа блогераў з Магілёўскага драматычнага тэатра збіраюць дзясяткі тысяч праглядаў у сацыяльных сетках.

У каментарыях людзі часам просяць перапрадаць ім квіткі — і нават гатовыя пераплачваць. А прыязджаюць на спектакль с пазнакай 18+ гледачы з розных гарадоў.

На бліжэйшы паказ «Пікавай дамы», які адбудзецца 20 чэрвеня, засталося ўсяго два квіткі ў розных кутках залі. На паказ 31 ліпеня свабодных месцаў яшчэ хапае, але білеты ўжо таксама актыўна купляюць. Квіткі каштуюць ад 28 за 35 рублёў.

Для параўнання: 23 чэрвеня ў Купалаўскім тэатры ідзе спектакль «Брама неўміручасці», прэм’ера якога адбылася сёлета 29 мая. Раней на новыя спектаклі тут квіткі трэба было купляць за некалькі месяцаў. Цяпер жа на прэм’ерную пастаноўку не прададзена амаль палова квіткоў.

У Магілёўскім абласным драматычным тэатры прыдумалі і дадатковую фішку, якая вельмі падабаецца гледачам. Усім ахвотным пасля спектакля дазваляюць пахадзіць у дэкарацыях і зрабіць фотасесію з уражальным рэквізітам — гіганцкімі рукамі і ступнямі.

Каментары14

  • Барадзед
    11.06.2025
    Ну и что внутренняя Пустота? Пустота, как и содержание, являются важнейшими составляющими вселенной.
  • Максим Дизайнер
    11.06.2025
    Почему Спандж Боб в брюках, если на кукле уже надеты шорты?Костюм медведя другого не нашли?Уместного тамады приличнее. Даже по кадрам в статье видно, что костюмы из вечно несчастного русского мира. Очередная местечковая поделка. В театре одной идеи и актеров - мало. Учитесь театру по классическим американским мюзиклам.
  • Нефанатка
    11.06.2025
    Шикарный спектакль, рекомендую

Цяпер чытаюць

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе27

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора4

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

Развіваць трамвайны рух у Мінску не плануюць13

«Пралесак не бачу». Былы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі выказаўся пра перамовы з Мінскам1

Сеул пасварыўся з Кіевам праз паўночнакарэйскіх ваеннапалонных12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе27

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць