Грамадства1313

Што пагражае магілёўскаму маньяку-ліфцёру? Юрыдычны казус, але максімум за восем трупаў — 15 гадоў калоніі

Па палітычных справах цяпер даюць больш, чым за серыю забойстваў атрымае маньяк Юрый Дзям'янаў.

Дзям'янаў падчас следчага эксперыменту. Скрыншот з відэа СК

Самая гучная гісторыя апошніх дзён — арышт 53‑гадовага магілёўскага маньяка Юрыя Дзям'янава, які ў канцы 1990‑х забіў мінімум восем дзяўчат, а пасля залёг на дно. У сітуацыях з такой колькасцю ахвяр беларускія суды часцяком прысуджаюць расстрэлы, але Дзям'янаву, хутчэй за ўсё, пашанцуе — за яго згуляў час.

Дзям’янаў здзяйсняў свае злачынствы ў 1996‑1999 гадах. Цяперашні Крымінальны кодэкс запрацаваў толькі ў 2001 годзе, таму маньяка павінны судзіць па Крымінальным кодэксе БССР 1960 года.

Наўмыснае забойства больш чым двух чалавек (арт. 100 Крымінальнага кодэкса БССР) — асабліва цяжкае злачынства. За яго прадугледжвалася ад 8 да 15 гадоў калоніі альбо расстрэл.

У Дзям’янава будуць яшчэ артыкулы за згвалтаванне, але ў любым разе забойства — самае цяжкае з яго складу злачынства.

Дзям'янаў падчас следчага эксперыменту. Скрыншот з відэа СК

Згодна з тагачаснымі правіламі, тэрміны даўніны для асабліва цяжкага злачынства складалі 10 гадоў. Але выключэнне рабілася для сітуацый, калі чалавеку мог бы пагражаць расстрэл — і гэта якраз выпадак Дзям’янава. Пытанне, ці цалкам вызваляць у такой сітуацыі злачынцу ад адказнасці за даўніной падзей, вырашае суд.

Аднак у любым разе расстрэльваць у такой сітуацыі нельга (артыкул 46 Крымінальнага кодэкса БССР). Максімальнае пакаранне для Дзям'янава — 15 гадоў калоніі.

Праўда, для следчых застаецца шчыліна — цячэнне тэрмінаў даўніны прыпыняецца, калі чалавек здзяйсняе новае наўмыснае злачынства. Аднак гэта вельмі складаная схема — трэба будзе шукаць некалькі новых сур'ёзных злачынстваў, якія Дзям’янаў рабіў з 1999 года, каб раз за разам «працягваць» тэрмін даўніны па забойствах і згвалтаваннях.

Тое, што Дзям'янаў адсядзеў у пачатку 2000‑х за спробу згвалтавання, нічога не мяняе — ён адказваў за злачынства, здзейсненае ў 1997 годзе. А яно нават старэйшае за яго апошнія забойствы.

Калі маньяк атрымае максімальна магчымы тэрмін, ён выйдзе на свабоду раней за 2040‑ы — яму тады будзе каля 68 гадоў.

Дзям'янаў падчас допыту. Скрыншот з відэа СК

Зрэшты, пакуль невядома, ці ўвогуле Дзям'янаў будзе адказваць перад законам — у любым разе яго чакае псіхіятрычная экспертыза, якая вызначыць яго адэкватнасць.

Старая экспертыза ўжо вызначала ў яго шызоідны сацыяльны разлад асобы, але тады медыкі палічылі, што ён павінен адказаць за спробу згвалтавання.

Каментары13

  • Пум-пум
    04.10.2025
    А ты за 2 каменты паедзеш на 20 год за здраду радзіме. Яшчэ адзін юрыдычны казус
  • lol
    04.10.2025
    За протесты больше дают.
  • даведка
    04.10.2025
    Ментам нужно теперь искать висяки, иначе по некоторым эпизодам им придётся кого-то оправдывать, чтоб перенавесить их в этот раз на могилёвского маньяка.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства70

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць