Грамадства1313

На тэрыторыі Мотавелазавода ствараюць новы квартал з кавярнямі і крамамі. Што там

На тэрыторыі Мотавелазавода на Партызанскім праспекце, дзе падыходзіць да канца будоўля Мінскага гарадскога тэхнапарка, адкрыўся квартал для ўсіх жадаючых — з магазінамі і кавярнямі. Ужо запрацавалі Galanteya, фірмовыя магазіны «Атлант», «Слодыч», «Каравай» і не толькі. Realt паглядзеў, што ўжо працуе на абноўленай пляцоўцы, і як яна выглядае.

Сучасныя фасады чырвонага колеру відаць з Партызанскага праспекта. Раней у гэтых карпусах быў Мотавелазавод, а цяпер тут — Мінскі гарадскі тэхнапарк. Гэта амаль 200 тысяч квадратаў офісаў, складоў і лабараторый кампаній-рэзідэнтаў. Да канца года будаўніцтва тэхнапарка плануюць завяршыць. Акрамя тэхнапарка на плошчах велазавода ствараюць і невялікі квартал з магазінамі і кавярнямі.

Першыя лакацыі ўжо адкрыліся. 

Цяпер у квартале працуе некалькі магазінаў і кавярняў. У вялікім магазіне «Атлант» прадаецца розная тэхніка, камплектуючыя, можна знайсці штосьці па дробязі. Асобна ёсць зона ўцэнкі. Тут выстаўлены пазіцыі са зніжкамі. Напрыклад, адзін з халадзільнікаў прадаецца пасля рамонту. Каштуе 1 445 рублёў. Гэтая ж мадэль ёсць у магазіне і новая — за 2 147 рублёў.

Большасць тавараў, прадстаўленых у магазіне, ад «Атланта» — пральныя машыны, халадзільнікі, мікрахвалёўкі, але ёсць дробная бытавая тэхніка брэнда Aresa. Акрамя гэтага, прадаюцца патэльні і бытавая хімія.

Ёсць у квартале і фірмовы магазін ад «Мотавелазавода». Тут вялікі выбар веласіпедаў, ёсць скутэры і мапеды.

Тут жа — вялікі магазін ад Galanteya — добры выбар і нядрэнныя зніжкі. Напрыклад, торбу з натуральнай замшы можна купіць са зніжкай больш за сто рублёў — за 263 рублі замест 375.

Пад шыльдай «Сталічны стандарт» прадаюць кветкі і гародніну. Гэта сетка Мінскага парнікова-цяплічнага камбіната. У асартыменце — пакаёвыя і зрэзаныя кветкі, памідоры і гуркі.

У «Каравая» памяшканне даволі вялікае і светлае. Наведвальнікі тут увесь час ёсць. Можна ўзяць каву і ежу з сабой ці перакусіць на месцы. Ёсць сталы са крэсламі і канапы. Асартымент і цэны — стандартныя для «Каравая». Капучына прадаецца за 3 рублі 60 капеек, амерыкана абыдзецца ў 2 рублі 68 капеек, чай каштуе 5 рублёў. Самае таннае пірожнае — трубачка з бялковым крэмам — рубель 21 капейка. Практычна любы дэсерт можна купіць да 3 рублёў. Прадаюцца пірагі на вагу, чабурэкі, піражкі і беляшы.

Яшчэ адзін пункт, дзе можна купіць прысмакі, — магазін «Слодыч». Тут пахне цукеркамі, ёсць варыянты на вагу і шмат фасаванай прадукцыі.

Паабедаць можна ў кавярні «Лідар». Па фармаце больш падобна на сталовую, але вельмі прыбраную.

Што яшчэ тут адкрыецца?

Мяркуючы па шыльдах, яшчэ запрацуе магазін мужчынскага адзення беларускага брэнда Lemongrass. Таксама адкрыецца магазін мяккай і корпуснай мэблі Fabrus. Акрамя гэтага, ужо ёсць шыльда рыбнай крамы «Марскія сезоны».

Каментары13

  • Пятрок
    06.10.2025
    Жыць стала лучшэ! Жыць стала веселее!
  • Луканомика
    06.10.2025
    - фара чья?
    - китайская
    - щитки чьи?
    - китайские
    - двигатель чей?
    - китайский
    - если введут санкции, что будешь делать?
    - щитки...
    )))))).
  • Сау́гас Гарадзец
    06.10.2025
    Разваліу́ пракляты Валет і гэты паспяховы завод

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць