Меркаванні3939

«Абурае не тое, што Меркель хацела дамаўляцца з Пуціным у 2021-м, а тое, што ў 2025‑м не хоча прызнаць: дамаўляцца з ім не было пра што»

Пуцін паважае толькі сілу, ён і ягонае атачэнне пляваць хацелі на дыпламатыю, вайна была б па-любому. Чаму гэта не прызнае Меркель? Добра, калі гэта толькі з-за самалюбства, а не з-за нейкіх інтарэсаў, піша ў фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч. 

Уладзімір Пуцін (справа) і Ангела Меркель на адкрыцці Парыжскага форуму міру, 11 лістапада 2018 года, Парыж. Фота: Artur Widak / NurPhoto via Getty Images

У інтэрв'ю Меркель абурае нават не тое, што яна хацела дамаўляцца з Пуціным у 2021 годзе, а тое, што нават у 2025-м, пасля таго, што адбылося за апошнія хутка ўжо 4 гады, яна не хоча прызнаць, што дамаўляцца з гэтым чалавекам не было пра што абсалютна — ён прызнае і паважае толькі сілу.

Прынцыповае рашэнне прынамсі адносна захопу Украіны і Малдовы ім тады ўжо было прынята, і нішто б яго не спыніла.

І якраз Польшча ды краіны Балтыі мелі рацыю, калі гэта і тады ўжо разумелі і іншым тлумачылі. А не тыя, хто насіўся ці носіцца з Пуціным як з пісанай торбай, думаючы, што яго можна спакусіць нейкімі эканамічнымі плюшкамі і тым пазбегнуць вайны не на год-два, а назаўсёды.

Меркель шкадуе, што вось кавід перашкаджаў з Пуціным сустрэцца асабіста і з вока на вока ўсё перацерці — таму і вайна разгарэлася. А так бы, маўляў, сустрэліся і дасягнулі кампрамісу.

Ну вось няўжо дагэтуль не зразумела, што адзіны «кампраміс», які тады задаволіў бы Пуціна — толькі калі б Захад здаў яму Украіну без бою? Што Пуцін і ягонае атачэнне пляваць хацелі на дыпламатыю? І што вайна была б па-любому — калі не ў 2022-м, то ў 2023-м, 2024‑м ці 2025-м, але была б. Проста таму, што Пуцін да яе свядома і мэтанакіравана рыхтаваўся, а саступкі пасля задушэўных размоў яго не спынялі б, а якраз натхнялі б. Проста задачы ваенныя мяняліся б, удары перанакіроўваліся б на іншыя цэлі, на іншыя краіны — толькі і ўсяго.

Я не думаю, што Меркель насамрэч проста недалёкая дурніца — каб яна такой была, то не кіравала б Германіяй аж 16 гадоў. Усё яна, канешне, добра разумее.

Вось толькі прызнаваць свае памылкі не хоча, на іншых адказнасць перакладае. І добра, калі гэта толькі з-за самалюбства, а не з-за незакрытых інтарэсаў.

Каментары39

  • нездарма
    07.10.2025
    Беларускія дэмакраты аніяк не жадаюць усведаміць, чаму некаторыя нехарошыя заходнія палітыкі не жадаюць тупаць ножкай "зараз табе як дам у адказ", да апошняга шукаюць кампраміс, выхад не ваенны, і імкнуцца дамаўляцца дамаўляцца і дамаўляцца, нават за такімі вар'ятамі як пуцін. Таму зараз наша дэмакратычная апшчэственнасць усю моц свайго гнева абрыне не на расейскага вар'ята, а на меркель
  • 1
    07.10.2025
    >Прынцыповае рашэнне прынамсі адносна захопу Украіны і Малдовы ім тады ўжо было прынята, і нішто б яго не спыніла.

    Адразу па цытаце бачна, што размаўляе не навуковец. Дзе доказ такому сцверджанню, ці ён думкі умее чытаць?
  • .
    07.10.2025
    1. Паслядоўная сістэмная антыўкраінская пазіцыя РФ стала відавочнай яшчэ ў час першага майдану - аранжавай рэвалюцыі 2004 г. Пуцін моцна спужаўся альтэрнатыўнай мадэлі, якая дазваляе стварэнне такіх рызык для ўлады.
    А гэта толькі 4-ы год яго прэзідэнцтва.

    2. Пра вяртанне восі Германія-Расея марылі неанацысты-традыцыяналісты-еўразійцы (Дугін і яго акружэнне) яшчэ з канца 1990-х. Ва ўяўленнях геапалітыкаў гэта кантынентальныя сілы, як супрацьстаўленне марскім, атлантычным дзяржавам.
    (Дарэчы, сорам, што маргінальная раней псеўданавука геапалітыка з часам увайшла і ў лексікон беларускіх палітыкаў і палітолагаў).

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць