«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца
Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Замест Лукашэнкі юнаком зацікавілася міліцыя. Гэтая гісторыя выклікала бурную рэакцыю ў сацыяльных сетках.

Аналіз самых залайканых каментарыяў не пакідае сумневаў: карыстальнікі амаль аднадушна сталі на бок студэнта. Яго словы палічылі праўдзівымі і дарэчнымі.
Першае месца па папулярнасці з велізарным адрывам заняла кароткая, але ёмістая фраза, якая сабрала амаль 7600 лайкаў:
«Чувак дзела сказаў».

На другім месцы — шчырае неразуменне таго, чаму простае меркаванне аб цане прадукту выклікала такую нервовую рэакцыю сілавікоў. Вось які каментар падтрымалі больш за 3700 чалавек:
«Не разумею, ну выказаў ён меркаванне аб цане кока-колы. У чым праблема? Гэта ж не палітычнае пытанне».
(У падкладцы гэтага камента — людзі прымірыліся з рэпрэсіямі за палітычную пазіцыю, але яны пакуль не гатовыя прыняць за новую нармальнасць пакаранні за непалітычныя выказванні.)

Трэці па папулярнасці каментарый, які набраў амаль 3700 лайкаў, задае рытарычнае пытанне:
«Што ён дрэннага сказаў».

На чацвёртым месцы па колькасці лайкаў апынулася яшчэ адно выказванне здзіўлення. Яно сабрала амаль 2800 лайкаў:
«Што прысталі да чалавека???»

Асобнай тэмай для абмеркавання стала само паняцце выбачэнняў за выказванне свайго меркавання. Адзін з каментатараў імкнучыся прадэманстраваць засвоеную на прыкладзе замежнага студэнта навуку, заўважыў.
«Загадзя выбачаюся, але і праўда, вельмі ўсё падаражала. Выбачаюся яшчэ раз. Дорага. Прабачце». З ім салідарнасць выказала каля 1050 чалавек.

Іншыя карыстальнікі шчыра не разумеюць, чаму чалавек павінен прасіць прабачэння за канстатацыю факта росту цэн, які заўважаюць усе:
«За што яму выбачацца, за згадку інфляцыі?», «А за што ён выбачыўся? Чаго яму баяцца? Ён жа ўсё сказаў як ёсць», «Непатрэбна выбачацца па факце. І праўда, пяць гадоў назад усё каштавала напалову меней», «Ён сказаў толькі факты».

Нехта зрабіў асцярожную здагадку:
«Улады пакрыўдзіліся на тое, што людзі незадаволеныя цэнамі ў краіне?»

Ад кока-колы да свабоды слова
Многія каментатары ўбачылі ў гэтай гісторыі не проста рэакцыю на скаргу, а сімптом больш глыбокіх праблем у грамадстве. Некаторыя згадваюць пра тое, што Беларусь павінна быць свабоднай краінай, у якой існуе свабода слова.
«Ганьба… За такую рэакцыю, а ён мае рацыю!», «Вось гэта наша краіна. Свабода слова. Усё болей здзіўляе», «Чаму ён павінен выбачацца за праўду??? У нас свабодная краіна», «Свабода слова, бедны пацан».

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары