Культура1111

Любчанскі замак больш за год аднаўляюць без праекта. Паспелі пабудаваць вежу і глухія сцены

Тое, што помнік архітэктуры нацыянальнага значэння ўзводзяць без зацверджанага праекта, высветлілася толькі пасля звароту актывістаў. 

Металічны каркас пад глухую сцяну з бярвення, якая закрые від на Нёман. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына».

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».

Актывісты звярнулі ўвагу на тое, што новыя збудаванні на тэрыторыі замка істотна адрозніваюцца ад таго, што было паказана на рэндарах узгодненага праекта.

За апошні час узведзены паўночная вежа з фігурным купалам і мураваная паўночна-заходняя сцяна, якая злучае яе з брамай-вежай. Акрамя таго, у поўную вышыню вымуравана паўночна-ўсходняя, «драўляная» вежа, і пачалі будаваць ад яе.

Паўночная вежа і суседняя сцяна, якія выклікалі падазрэнне ў актывістаў, паводле Міністэрства культуры, узведзены па праекце. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына».

Паводле актывістаў, паўночная і ўсходняя сцены павінны былі быць паўпразрыстымі, жалюзійнымі, каб не разбураць візуальную сувязь замка з прыродным атачэннем і далінай Нёмана. Але замест гэтага з’явіліся глухія сцены з металічнага каркасу, закладзенага бярвеннем, а прапорцыі і дэталі вежаў далёкія ад гістарычных.

Глухія сцены з металічнага каркасу і бярвення, замест якіх мусілі быць паўпразрыстыя жалюзійныя. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына».

Каб высветліць, ці ўсё робіцца паводле праекта, актывісты звярнуліся ў Міністэрства культуры. У ведамстве адказалі, што працы па паўночна-заходняй сцяне і паўночнай вежы адпавядаюць узгодненаму праекту першай чаргі.

Паўночна-ўсходняя («драўляная») вежа, была вымуравана з цэглы на поўную вышыню без узгодненага праекта. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына».

Аднак уся астатняя частка — другая чарга, гэта значыць сцены з боку Нёмана і «драўляная» вежа — нават не была пададзеная на ўзгадненне. Іншымі словамі, усё, што цяпер узведзена, не мае ніякага дачынення да навуковай рэстаўрацыі і робіцца па ініцыятыве ўласніка, паводле яго асабістых уяўленняў пра тое, якім мусіць быць замак.

У выніку Любчанскі замак паступова ператвараецца ў фантазію Івана Пячынскага. Нягледзячы на выяўленае парушэнне, актывісты апасаюцца, што ўзведзены «самапал» могуць легалізаваць, узгадніўшы тое, што набудаваў уласнік постфактум.

Рэндар Любчанскага замка, якія паказвалі раней. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына».

Каментары11

  • ??
    08.10.2025
    Зачем?
  • Смех!
    08.10.2025
    Былі там з жонкаю, здаецца, у 2019 годзе. Былы вайсковец з гаўна і палак гарадзіў той замак, я бачыў на свае вочы гэта, але на яго не злаваўся тады, бо ў такім занядбаным стане быў той замак, дый так званыя дзяржаўнікі рэстаўруюць ня лепей.
  • Жвір
    08.10.2025
    Як на малюнку, дык прыгожа. Добра б, каб так і зрабілі.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць