Яму было 58 гадоў.

«У суботу я граў канцэрт, спяваў песні на ягоныя вершы, расказваў прыкалюхі розныя пра яго. У суботу ён памёр. Ён у Полацку, яго жонка ў турме. Яго нават няма каму пахаваць», — напісаў у твітары ягоны сын Ігар Палынскі, які вымушана жыве за мяжой і не можа вярнуцца ў Беларусь.
Алесь Палынскі нарадзіўся 14 верасня 1967 года. Скончыў журфак БДУ. Друкаваўся ў «Нашай Ніве» і на сайце Радыё Свабода. Жыў у Полацку.
Яго жонка Ціна Палынская і яе дачка Маргарыта Рабіновіч былі затрыманыя ў маі 2025 года і змешчаны пад варту па крымінальнай справе.
Праваабаронцы мяркуюць, што справа можа быць звязана з рашэннем КДБ прызнаць «Беларускую аналітычную майстэрню» экстрэмісцкім фармаваннем. Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялагічныя апытанні сярод беларускіх грамадзян.
-
Вольныя Купалаўцы паставяць спектакль у Вільні
-
«Дайце круглую суму і год — будзе вам любы шэдэўр Мікеланджэла!» Улады запатрабавалі перарабіць «Быхаўскую мадонну». Аўтар падточвае яе балгаркай
-
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары