Грамадства1818

Азараў шукае беларусаў з вопытам сачэння і падслухоўвання

Аляксандр Азараў, кіраўнік арганізацыі Bypol і ўладальнік дэтэктыўнага агенцтва «Рэкс», даў у сацсетках аб'яву аб пошуку людзей, якія маюць даволі спецыфічныя кваліфікацыі.

Аляксандр Азараў

«Шукаю беларусаў з вопытам правядзення вонкавага назірання, а таксама ўстаноўкі і эксплуатацыі тэхнічных сродкаў для схаванай фіксацыі гуку і відэавыявы», — напісаў Аляксандр Азараў.

Навошта такія кадры патрабуюцца, Азараў не ўдакладніў. Магчыма, ён хоча ім прапанаваць працу ў дэтэктыўным агенцтве «Рэкс», створаным сёлета вясной у Варшаве.

Як расказваў сам Азараў, ягоная кампанія збіралася выкрываць праслухоўванне ў памяшканнях, аўтамабілях і тэлефонах, кансультаваць у галіне бяспекі, прадаваць і здаваць у арэнду спецтэхніку, дзеліцца суразмоўца.

«Магчымы збор доказаў па крымінальных і грамадзянскіх справах, праверка інфармацыі, розных фактаў, пошук людзей, у тым ліку родных і продкаў. Будзем займацца і праверкай бізнес-партнёраў і патэнцыйных працаўнікоў. Яшчэ можам зрабіць абследаванне мясцовасці. У нашыя кампетэнцыі ўваходзяць і сямейна-шлюбныя справы, звязаныя з выкрыццём здрады ці апекай над дзецьмі», — расказваў ён у інтэрв'ю.

Каментары18

  • Ы
    13.10.2025
    Ствараць трэба такіх людзей, вучыць з нуля, а шукаць з такім досведам, нууу... дзе яны маглі такі досвед атрымаць? Вядома дзе
  • Грыня
    13.10.2025
    я проста а ......ваю з палякау́ 😂
  • Ihnat
    13.10.2025
    Ідэальная сітуацыя для легендзіравання людзей з беларускіх спецслужб. Будуць сачыць за Латушка, а калі спаляцца, скажуць, што яны ад азарава.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць