Здароўе99

У Беларусі ўпершыню з’явілася вакцына, якую бацькі чакалі гадамі. Па шалёным кошце, але раскупілі яе ў момант

Беларускія бацькі гадамі спрабавалі ўгаварыць Мінздароўя пачаць закупляць «Бексера» — вакцыну супраць менінгакоку. Нечакана яна з’явілася — па шалёным кошце, але ўсім ахвотным яе не хапіла ўсё роўна.

Фота з сайта farmakopoioi.blogspot.com

«Бексера» фарміруе імунітэт супраць бактэрыі, якая выклікае менінгакок групы B і можа прывесці да менінгіту, менінгакакцэміі, паралічу, глухаты і нават да смерці. Калоць гэтую вакцыну можна з двухмесячнага ўзросту.

Ёсць яшчэ адна вакцына супраць менінгакокавай інфекцыі групы B — «Труменба» — і яна была (і ёсць) у Беларусі. Але «Труменбу» можна выкарыстоўваць толькі з 10‑гадовага ўзросту.

Не адзін год беларускія бацькі пісалі ў Мінздароўя лісты з просьбай пачаць закупляць «Бексера». І перыядычна з’яўлялася інфармацыя, што Мінздароўя разглядае магчымасць пачаць гэта рабіць. Пра гэта, напрыклад, напрыканцы 2022 года пісала гомельская паліклініка №13. З агаворкай, што паколькі гэтая прышчэпка не ўваходзіць у Нацыянальны каляндар прафілактычных прышчэпак, то плаціць за вакцыну прыйдзецца бацькам.

У часы, калі было прасцей з візамі ды межамі, некаторыя бацькі спецыяльна ездзілі прышчапляць дзяцей «Бексера» ў Еўропу. Нехта лятаў у Расію, але там цяпер таксама няма гэтай вакцыны.

Нядаўна з’явілася інфармацыя, што «Бексера» нарэшце з’явілася ў дзіцячай паліклініцы ў Новай Баравой. Але кошт, канечне, уражвае — каля 907 рублёў (за адну прышчэпку, а іх неабходна зрабіць дзве).

Партыя была невялікая, ахвотныя забраніравалі ўсе дозы за адзін ранак. З мінулага тыдня прышчэпкі ўжо пачалі рабіць.

Абяцаюць, што наступная партыя з’явіцца прыблізна праз паўтара-два месяцы, але запісацца на гэтую вакцыну магчыма толькі праз загадчыцу паліклінікі.

Для параўнання: у суседняй Літве «Бексера» каштуе ад 100 еўра (прыблізна 346 рублёў), у Польшчы — ад 433 злотых (каля 352 рублёў).

Каментары9

  • Колхозный пролетариат разошелся на кровавые русские бабки
    15.10.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Санта Бэрримор
    15.10.2025
    Центр, конечно. Но не Европы, а третьего мира.
  • Пан Януш
    15.10.2025
    Чё то не верю я во всего рода прививки. По крайней мере от ковида от них толку не было)

Цяпер чытаюць

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі2

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская дызайнерка ехала ў падарожжа ў Грузію — але на трасе пад Варонежам яе затрымалі з наркотыкамі4

МАЗ паказаў новыя аўто для аэрапорта4

На полі з цукровымі буракамі пад Пухавічамі гуляў зубр1

Якіх грыбоў сёлета ў лесе будзе найбольш?3

На Браслаўскіх азёрах пабудуюць модны рэтрыт-цэнтр ФОТЫ5

Жыхары Стаўрапаля пілі з унітазаў, каб выйграць грошы13

Шматдзетны бацька-айцішнік замовіў цацку на маркетплэйсе і атрымаў хімію21

СБУ атакавала чарговы карабель ценявога флоту РФ1

11‑гадовы хлопчык загінуў падчас спуску з Эльбруса5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі2

«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць