Грамадства1212

У Ляхавічах пахваліліся копіяй гістарычнага замка, якая мусіць прыцягнуць турыстаў — чатыры будкі больш нагадваюць прыбіральні

Пабудаваць «копію ў мініяцюры» вырашылі пасля шматлікіх зваротаў мясцовых жыхароў з просьбай адзначыць месца, дзе размяшчалася магутная фартэцыя XVI — XVIII стагоддзяў. У выніку ні месца, ні архітэктура чарговага твора камунальнага ўпарадкавання нічым не нагадваюць гістарычны аб'ект. 

Твор камунальнага ўпарадкавання, якое мясцовыя чыноўнікі выдаюць за копію мясцовай фартэцыі. Фота: Ляхавіцкі веснік

Па словах дырэктара Ляхавіцкага ЖКГ Андрэя Чайкоўскага, узвядзенне драўлянай копіі ў мініяцюры пачалося на месцы, дзе раней размяшчаўся замак, паведамляе брэсцкая абласная газета «Зара».

Па задуме гэта мусіць нагадваць страчанае абарончае ўмацаванне — на вуглах пляцоўкі ўжо пастаўлены чатыры «бастыёны» — вежападобныя канструкцыі вышынёй 5 метраў. 

Твор камунальнага ўпарадкавання, якое мясцовыя чыноўнікі выдаюць за копію мясцовай фартэцыі. Фота: Ляхавіцкі веснік

Скончыць копію фартэцыі плануюць у гэтым годзе, а цалкам упарадкаваць мясцовасць толькі наступнай вясной, дапоўніўшы «бастыёны» агароджай з габіёнаў і каваным мостам. 

На думку чыноўнікаў, копія фартэцыі будзе нагадваць жыхарам Ляхавічаў пра іх гістарычную мінуўшчыну і стане яшчэ адным прывабным аб'ектам для турыстаў.

Аблога Ляхавіцкага замка ў 1660 годзе. Фрагмент гравюры XVII стагоддзя. Фота: Wikimedia Commons

Ляхавіцкая фартэцыя — адзін з наймацнейшых бастыённых замкаў Вялікага Княства Літоўскага, узведзены ў канцы XVI стагоддзя Янам Каралем Хадкевічам. Ён шмат разоў вытрымліваў аблогі казакоў, паўстанцаў, маскоўскіх і шведскіх войскаў, але быў разбураны ў XVIII стагоддзі і пасля не аднаўляўся. Замак меў форму чатырохвугольніка з чатырма вялікімі бастыёнамі, ровам і рассоўным мостам, у цэнтры ўзвышаўся рэнесансны палац, а над уязной брамай з гадзіннікавай вежай стаяў «ратны звон» для абвяшчэння трывогі.

Нягледзячы на тое, што замак не захаваўся, яго валы і равы ўсё яшчэ выдатна прасочваюцца ў планіровачнай структуры горада, у тым ліку на спадарожнікавых здымках.

Вось толькі «копія ў мініяцюры», якую цяпер узводзяць у Ляхавічах, не толькі не мае анічога агульнага з архітэктурай фартэцыі, але і размяшчаецца ў іншай частцы горада, заўважыў тэлеграм-канал «Спадчына».

Месцы дзе рэальна размяшчалася фартэцыя і дзе камунальнікі пабудавалі «копію ў мініяцюры на месцы замка». Калаж: Наша Ніва

Сёння пляцоўка былой фартэцыі шчыльна забудаваная, там няма вольнага месца для падобнага ўпарадкавання. Мяркуючы па фота, драўляныя вежы пастаўлены ўвогуле на іншым беразе Ведзьмы, у раёне гарадскога пляжа.

Гэтак жа незразумела, якое дачыненне маюць драўляныя вежы да бастыённага замка, які будаваўся зусім па іншых прынцыпах абароны. Чатыры бастыёны не мелі аніякіх абарончых вежаў, толькі маленькія вартоўні на сваіх вуглах. Адзінай вежай у фартэцыі была надбрамная вежа.

Візуальная рэканструкцыя Ляхавіцкай фартэцыі, выкананая Паўлам Татарнікавым

Сапраўднае прызначэнне гэтых вежаў, пастаўленых камунальнікамі, выклікае, пытанні: гэта будкі з адным уваходам, без акон, унутраных перагародак і перакрыццяў, з дахам, размешчаным занадта высока, каб абараніць ад касога дажджу. Ні адпачыць, ні пераапрануцца ў пляжнае там немагчыма. 

Сапраўднае прызначэнне вежаў незразумелае. Фота: Ляхавіцкі веснік

Каментары12

  • Когда эти распилы закончатся?
    21.10.2025
    Больше похоже, что все только начинается, как в Москве лет 50 назад.
  • Кринж
    21.10.2025
    пахваліліся копіяй гістарычнага замка, ....
    Судя по всему предки сегодняшних ляховитчан были умственно отсталыми карликами-бобрами. )
  • %
    21.10.2025
    Ну што тут сказаць - падабенства ўражвае )

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць 3

Сяргея Стрыбульскага з «Белага легіёна» асудзілі на тры з паловай гады і далі вялікі штраф

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць