Меркаванні2828

«Не Лукашэнка вінаваты. І не сілавікі». Мацкевіч пра працу над памылкамі

Былы палітвязень, філосаф, метадолаг Уладзімір Мацкевіч у інтэрв'ю «Свабодзе» расказаў пра памылкі, якія ён і беларускае грамадства зрабілі ў 2020-м.

Уладзімер Мацкевіч. Фота: «Свабода»

— Спадар Уладзімір, вы трымалі месячную паўзу на інтэрвію пасьля выхаду з турмы, ужо пачалі трошкі выказваць свой погляд на тое, што цяпер адбываецца, што адбылося за пяць гадоў. Ці знайшлі вы ў турме нейкія новыя тлумачэньні таго, дзе Беларусь, грамадзтва апынуліся? І якой вы пабачылі Беларусь з-за мяжы па выхадзе зь вязьніцы?

— Апынуўшыся ў турме, я меў час, натхненьне зрабіць працу над памылкамі — сваімі асабістымі, нашымі агульнымі, палітычнымі, грамадзкімі, стратэгічнымі, тактычнымі. Напярэдадні 20‑га года, сам 20‑ты год, ну і потым, што адбывалася далей. Я шмат што напрацаваў. І толькі пытаньне ў тым, каму гэта патрэбна тут. За гэты месяц я можа не пераканаўся, але ж склалася падазрэньне, што тут ніхто працу над памылкамі не рабіў.

— Якая ваша памылка? Да 20‑га году, магчыма, пасьля 20‑га году?

— Я шмат памылак нарабіў. Першая памылка ў тым, што я недастаткова гучна мог гаварыць. Бо я не клапаціўся пра сваю рэпутацыю, пра свой імідж. Было шмат людзей, якія адразу адмоўна сустракалі ўсё, што б я не сказаў. І таму я ня меў дастатковага ўплыву на спачатку штаб Бабарыкі, а потым на аб’яднаны штаб. Хоць адтуль прыходзілі людзі са мной раіцца, кансультацыі пэўныя праводзіліся, але ж было шмат такіх дарадцаў, як і я. Тыя, хто прымалі рашэньне, тыя, хто арганізоўвалі працэсы на палітычным, грамадзкім, вулічным узроўні, вымушаны былі прымаць кампрамісныя рашэньні, ня маючы магчымасьці вызначыцца з найлепшымі рашэньнямі.

Гэта была мая асабістая памылка. Я — мэтадоляг па-ранейшаму. Быў, ёсьць і застаюся. Я быў у гэтым коле. Я быў адзін зь нямногіх, хто рыхтаваўся да 2020‑га года, хто ведаў, што будзе адбывацца. Ведаў пэўныя тактычныя ці стратэгічныя захады, якія трэба рабіць, але ж ня меў уплыву.

Мы мелі для пасьпяховых, слушных выніковых дзеяньняў літаральна два тыдні пасьля 9 жніўня. І ў гэты час павінна была адбыцца часовая і кампрамісная цэнтралізацыя дзеяньняў. Але момант быў упушчаны. І тут я проста адышоў у бок, мяне нават адхілілі ў бок, і ўсё пацягнулася да паразы.

— Спадар Уладзімер, гісторыя ня мае ўмоўнага ладу, але тым ня менш, вяртаючыся ў 20‑ы год, ці былі шансы на перамогу? Пры якіх умовах?

— Так, гэтыя шансы былі два тыдні пасьля 9 жніўня. І тут ёсьць стары, вядомы праз Леніна стратэгічны прынцып: сёньня рана, а заўтра позна. Вось гэты момант паміж тым, што рана, а потым позна, у нас цягнуўся літаральна два тыдні, ня болей. Мы не скарысталіся гэтымі днямі, потым былі арыштаваныя Максім Знак, які разумеў сытуацыю, але таксама ня меў уплыву. Потым тое, што адбылося з Калесьнікавай, з выгнаньнем з краіны Ціханоўскай. Мы згубілі ініцыятыву. А далей ужо, калі няма ініцыятывы, няма арганізацыйнага імпульсу, усё толькі інэрцыйна разьвівалася і мы рабілі нешта, каб не адбылося горшага.

— А хто адказны за гэтыя памылкі?

— Я лічу гэта сваёй асабістай адказнасьцю і сваёй асабістай паразай. І я гатовы размаўляць сурʼёзна толькі з тымі, хто гатовы прызнаць таксама, што ён адказны за свае памылкі і за нашыя агульныя памылкі. А калі перакладаць адказнасьць, вінаваціць кагосьці іншага, гэта вельмі дрэнная манера. Я зараз бачу, што ўсе вінавацяць адзін аднаго. І ад гэтай звычкі трэба адмовіцца як мага хутчэй. Давайце разьбірацца з тым, за што адказвае кожны. Не Лукашэнка вінаваты, і ня тыя сілавікі, якія перамаглі, бо яны ворагі. Вінаватыя мы, што не змаглі перамагчы сваіх ворагаў. І толькі мы. Ну і я ў тым ліку.

Каментары28

  • !
    22.10.2025
    У тым ліку не трэба было тады крычаць "мы уже победили".
  • Ё
    22.10.2025
    Дык якія канкрэтна памылкі былі ў гэтыя два тыдні? А то ізноў нейкая вада на малацэ.
  • Віктась
    22.10.2025
    У 20м шанса не было. Каб пачаўся нейкі супраціў, Расея увяла б войскі і перастралялі б як у Казахстане. Расейцы ўжо былі навучаныя досведам Украіны і гатовы былі сілай душыць.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць