Грамадства2020

Як выехаць з Беларусі ў Еўропу і вярнуцца назад, калі мяжа з Літвой закрытая? Спойлер: варыянтаў не шмат

З вечара 26 кастрычніка Літва ў чацвёрты раз цягам месяца закрыла мяжу з Беларуссю. Гэтым разам мінімум да серады.

 Ілюстрацыйны здымак. Фота: granica_bypl / Telegram

Латвія — добры варыянт, але з нюансамі

Найбліжэйшы пункт пропуску ад Каменнага Логу і Беняконяў знаходзіцца ў Латвіі. Ад Вільні да Патэрніекаў — каля 270 кіламетраў.

Але хутка выехаць з ЕС праз Латвію не атрымаецца. Ад 1 верасня дзейнічаюць новыя правілы ўезду ў Латвію. Замежнік абавязаны запоўніць анкету не пазней як за 48 гадзін да перасячэння мяжы. Калі анкеты не будзе — тэарэтычна можа чакаць штраф да 2000 еўра і дэпартацыю. Гэта датычыцца ў тым ліку транзіту па тэрыторыі Латвіі пры заездзе з Эстоніі і Літвы.

Пры гэтым трэба ўлічваць, што прынамсі частка аўтобусаў з Латвіі ехала праз Літву, як, напрыклад, маршрут Рыга — Мінск ад Ecolines.

Маршрут Рыга-Мінск у Ecolines ідзе з перасадкай у Літве. Фота: скрыншот з сайта ecolines.net

У Мінсктранса ёсць адзін з аўтобусаў, які едзе з Мінска ў Рыгу, абмінаючы Літву, — праз Верхнядзвінск і Даўгаўпілс (Дзвінск).

Сярод рэйсаў, якія яшчэ едуць праз беларуска-латвійскую мяжу —Рыга-Гомель. Едзе ён праз Даўгаўпілс (Дзвінск), Полацк, Віцебск, Оршу і Магілёў.

Дабрацца з Даўгаўпілса ў Полацк можна ўсяго за 41 еўра.

Для тых, хто захрас у Літве на аўто, трэба ведаць два моманты. Першы — пазітыўны. Калі пасля запуску электроннай чаргі выехаць з Латвіі ў Беларусь было магчыма не раней чым праз тыдзень, то па стане на раніцу 27 кастрычніка свабодныя акенцы ёсць на выезд у той жа дзень.

Фота: скрыншот з сайта vrobeza.lv

Калі раней на суткі было 55 слотаў, то цяпер — амаль 150.

Другая важная акалічнасць заключаецца ў тым, што ў Латвіі працягвае дзейнічаць поўная забарона на праезд аўто з беларускімі нумарамі. Таму запоўніць за 48 гадзін анкету і без чаргі выехаць праз Латвію могуць не ўсе.

Карацей, трапіць з Беларусі ў Латвію на аўто можна без чаргі — галоўнае, каб машына не была на беларускай або расійскай рэгістрацыі.

Польшча

Ад Вільні да польскага Тарэспаля — каля 550 кіламетраў, але менавіта гэты доўгі маршрут можа стаць самым хуткім шляхам для вяртання ў Беларусь.

У Польшчы няма ні забароны на праезд на аўто з беларускімі нумарамі, ні анкет, якія трэба запаўняць загадзя, ні электроннай чаргі. Па стане на 9:30 раніцы ў чарзе на выезд з Польшчы ў Беларусь было каля 10 машын.

Білеты на аўтобус з Варшавы да Брэста каштуюць каля 100—120 рублёў, з Варшавы ў Мінск — ад 130 рублёў, а з Беластока ў Гродна — каля 150 рублёў. Таму варыянтаў, як вярнуцца праз Польшчу, хапае — роўна як і дабрацца з Беларусі ў Польшчу.

Па стане на раніцу 27 кастрычніка ў чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу стаяць 20 аўтобусаў і амаль 800 легкавікоў. Трапіць у Польшчу аўтобусам можна менш чым праз суткі, а на аўто праз гадін 25-30, паколькі за суткі праз мяжу праязджае каля 650‑750 легкавых аўто.

У электроннай чарзе на выезд у Літву стаіць 100 легкавых у Беняконях і 180 у Каменным Лозе, а таксама 1600 грузавікоў (750 Беняконі, 850 Каменны Лог).

Калінінград 

Трапіць у Еўрасаюз і вярнуцца назад у Беларусь можна і праз Расію.

Бліжэйшыя білеты на цягнік да Калінінграда можна набыць з выездам а 21:57 з Мінска, а ў 8:30 цягнік прыбывае ў Калінінград.

Фота: скрыншот з сайта rw.by

Білеты каштуюць ад 283 рублёў. Выйсці з цягніка на тэрыторыі Літвы нельга, таму ў любым выпадку давядзецца ехаць да Калінінградскай вобласці — можна да Несцерава ці Чарняхоўска, — а ўжо адтуль дабірацца да Літвы або Польшчы.

Аўтобус паміж Вільняй і Калінінградам курсіруе два-тры разы на тыдзень. Білеты каштуюць каля 80 еўра. Калі дабірацца перакладнымі, то будзе танней, але і часу гэта зжарэ нямала.

Паміж Варшавай і Калінінградам аўтобус у Ecolines курсіруе штодня. Білеты па 64 еўра.

Цэны на плацкарту з Калінінграда ў Мінск пачынаюцца ад 320 рублёў, выехаць з Калінінграда можна хоць сёння.

Можна нават самалётам, але зноў праз Калінінград

Тройчы на тыдзень ёсць рэйс Мінск — Калінінград. Бліжэйшыя білеты ёсць на вылет з Мінска 31 кастрычніка. Кошт — 732 рубля. На вылет 1 лістапада — 455 рублёў. Час палёту — 2:45.

Каментары20

  • Міхась
    27.10.2025
    Чыгунку літоўцы таксама зачыняць.
  • Ахаха!
    27.10.2025
    "Аўтобус паміж Вільняй і Калінінградам курсіруе два-тры разы на тыдзень".

    Усё, што трэба ведаць пра "зачыненне мяжы" Летувой.
  • Пытанне
    27.10.2025
    Слухайце, родзічы і сябры палітвязняў, выкінутых за мяжу ў адной турэмнай робе, якія хочуць прывезці ім асабістыя рэчы, гэта "ненармальныя людзі"?

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі14

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць7

Астраномы ўпершыню знайшлі малекулу цукру ў пылавой хмары Млечнага Шляху2

Ямы, расколіны і выбоіны. У Гродне жыхары ўсё часцей скардзяцца на стан тратуараў1

Расія знішчае ўкраінскія АЗС. Як і да чаго гэта можа прывесці2

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць