Грамадства3232

«Па калена ў гноі і заробак 200 рублёў». Жывёлавод з-пад Салігорска паказаў сваю ферму ва ўсёй красе

Работнік фермы выклаў у тыктоку некалькі відэа пра бруд і галечу ў гаспадарцы. Пасля гэтага яго абвінавацілі ў помсце кіраўніцтву, а сацсетка выбухнула ад каментароў, піша BGmedia.

Скрыншоты відэа

Пачалося з таго, што жывёлавод сельгаспрадпрыемства «Добрыца» з Салігоршчыны паказаў у тыктоку свой разліковы ліст. За 188 гадзін працы на ферме мужчына атрымаў 237 рублёў, пры гэтым прадпрыемства ўтрымала 345 рублёў за падзеж цялят. Хоць, па словах работніка, да гібелі жывёл ён не меў ніякага дачынення. І ўвогуле працуе на прадпрыемстве вартаўніком, хоць афіцыйна яго запісалі «жывёлаводам» — нібыта толькі фармальна.

@zhenya_novik #зарплата ♬ оригинальный звук - Zhenya_Novik

«У іх мруць цяляты, таму што іх чымсьці труцяць, а спісваюць на рабочых», — кажа мужчына ў відэа.

У адказ на абураныя каментары і рэакцыю начальства ён зняў яшчэ некалькі відэа — пра кароў і цялят, якія ходзяць па калена ў гноі і ядуць «нешта чорнае».

@zhenya_novik #падёж ♬ оригинальный звук - Zhenya_Novik

«Не зразумела, што ядуць гэтыя цяляты, але нешта чорнае яны жэрці не хочуць. Гэта што наогул такое? І ад мяне хочуць, каб яны вагу набіралі?» — напісаў аўтар.

@zhenya_novik

♬ оригинальный звук - Zhenya_Novik

Пад ролікамі пачалася сапраўдная бура. Пад відэа пасыпаліся сотні каментароў

«Добрыца — па калена ў гаўне ляжаць! Жах!», — піша адзін каментатар.

@zhenya_novik

ОАО ,, Добрица"телята все в говне

♬ Out Of The Dark - Falco

Іншы дадае:

«Ніхто не любіць чысціць гной! Патрэбна механізацыя, аўтаматыка. А то канца гэтаму не будзе».

«Не любяць прыбіраць гной. Людзі не павінны працаваць па 12 гадзін на ферме за грашы. Павінен быць васьмігадзінны дзень, шэсць выхадных і нармальная аплата. Людзі стамляюцца, матывацыі няма, а заробкі смешныя — на іх ні вяселле, ні пахаванне не зробіш», — выказаўся іншы беларус.

«Кіраўніка прывязаць там на пару сутак — і ўсё будзе добра!»

Многія патрабуюць праверкі і пакарання:

«Гэта жудасна! Праверку канкрэтную і пакараць кіраўніцтва!»;

«Пакуль сельская гаспадарка не пяройдзе ў прыватныя рукі-нічога не зменіцца».

Іншыя бачаць корань бяды ў сістэме:

«Ды навошта здзекавацца над жывёламі? Прадайце іх у добрыя рукі! Куды глядзіць прэзідэнт? Заробкі ў іх шыкоўныя, хай самі ў калгасе папрацуюць!»

«У сельскай гаспадарцы трэба перагледзець аплату цяжкай працы. Не драіць перад прыездам чыноўнікаў, а працаваць кожны дзень. Загадчыкаў караць рублём — тады будзе толк».

«Помста працадаўцу ці голас з гразі?»

Аўтар відэа, жывёлавод Яўген Новік, пасля публікацыі ролікаў хутка набраў больш за 10 тысяч падпісчыкаў. Яго відэаролікі — дзясяткі і сотні тысяч праглядаў.

На сітуацыю адрэагавалі раённае выданне «Шахцёр» і сама «Дабрыца».

Кіраўніцтва прадпрыемства заявіла, што відэа «зневажаюць дзелавую рэпутацыю» і «не адпавядаюць рэчаіснасці». Па іх версіі, Новік «нядобрасумленна ставіцца да абавязкаў» і менавіта з-за яго халатнасці загінула цяля.

«Жывёлавод за ўсю змену не рабіў абыход хлявоў і не паведаміў ветэрынару — у выніку загінула цяля. Нанесеная шкода ўтрыманая законна», — гаворыцца ў каментары прадпрыемства.

Раённая газета пайшла яшчэ далей: заявіла, што ролік Новіка — «не акт грамадзянскай свядомасці, а помста працадаўцу». І дадала, што цяпер прадпрыемствам «даводзіцца вучыцца жыць у новай рэальнасці, дзе кароткія відэа канкуруюць з афіцыйнай інфармацыяй».

«Гэта так усюды, ва ўсіх калгасах, — піша карыстальнік. — Толькі калі ўсе гаспадаркі стануць прыватнымі, нешта зменіцца».

Каментары32

  • замкнёны круг
    30.10.2025
    скотнік не хоча за 200 р. хадзіць цялятам пульс шчупаць.
    гаспадарка не хоча скотніку плаціць, бо не стараецца.

    Аднак павінна быць нейкае страхаванне прафесійнай рызыкі.
    Калі ў доктара пацыент памрэ - ніхто з яго не ўтрымлівае.
  • Прапанова
    30.10.2025
    Загнаць туды працаваць Петкевіч і Качанаву ў іх амерыканскіх шмотках!
  • Есть виновник и я его знаю
    30.10.2025
    Все вопросы к товарищу Лукашенко. Это он остановил и посадил Леонова , который хотел реформировать колхозы. Коммунист Лукашенко предпочел сохранить старую систему и в итоге закопал а колхозы миллиарды.

Цяпер чытаюць

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»4

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»

Усе навіны →
Усе навіны

Па справе «чорных салаўёў» падлеткаў асудзілі на тэрмін ад 10 да 13 гадоў16

Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е чакаецца на Новы год

Расіяне расстралялі ў Пакроўску семярых мясцовых жыхароў, якія не эвакуяваліся і хаваліся ў падвале14

Беларускі рынак пакідае адзін з найстарэйшых нямецкіх інвестараў3

Лукашэнка з'явіўся на дзіцячым навагоднім свяце пасля падзення на хакейным матчы7

У Польшчу зноў заляцелі метэазонды з беларускімі цыгарэтамі

Беларускі самалёт даставіў сакрэтны груз у Камбоджу

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»4

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць