Грамадства33

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя

Нарвежская праваабарончая арганізацыя Forum 18 паведаміла пра спробы беларускага КДБ выкарыстоўваць каталіцкага святара Генрыха Акалатовіча, каб скампраметаваць апостальскага нунцыя Ватыкана.

Генрых Акалатовіч

Паводле звестак праваабаронцаў, у КДБ нібыта прапанавалі вызваліць святара, калі ён пасля вяртання да служэння ў парафіі ў Валожыне падкіне нунцыю флэшку з матэрыяламі, якія маглі б яго скампраметаваць. Акалатовіч, аднак, адмовіўся, заявіўшы, што гэта злачынства і што ён не можа здраджваць Богу.

Як паведамляюць былыя палітзняволеныя, КДБ працягваў аказваць ціск на святара ў следчым ізалятары, пагражаючы вяртаннем у турму, каб прымусіць яго змяніць рашэнне. Таксама агентура КДБ імкнецца вербаваць інфарматараў сярод рэлігійных лідараў і супольнасцяў як у Беларусі, так і за яе межамі, каб атрымліваць інфармацыю пра дзейнасць цэркваў і асоб, з імі звязаных.

Ксёндз Генрых Акалатовіч быў арыштаваны ў лістападзе 2023 года, а ў снежні 2024 года Мінскі абласны суд асудзіў яго на 11 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе, абавязаўшы таксама выплаціць вялікі штраф. Пасля таго яго змясцілі ў калонію № 2 у Бабруйску, дзе працягваліся спробы КГБ прымусіць яго да супрацоўніцтва.

«Форум 18» адзначае, што кантроль КДБ над рэлігійнымі супольнасцямі ўзмацніўся пасля жорсткага падаўлення пратэстаў у 2020 годзе і прыняцця новага закона аб рэлігіі ў 2024 годзе, а рэлігійныя лідары баяцца распаўсюджваць інфармацыю пра ціск, каб не страціць аўтарытэт або не падвергнуцца рэпрэсіям.

Каментары3

  • Змагар
    31.10.2025
    О боже, что за бред - кгбшники не в состочнии без него эту флешку подкинуть? Или просто обьявить что нашли?
  • Так будзе!
    31.10.2025
    Гэтым беснаватым пачварам лукашыстам за катаванні яшчэ бумеранг-карма прыляціць...
  • Факт
    31.10.2025
    Змагар, ваша кантора нічога не можа, туды разумныя не ідуць, як і ва ўсю вашу ўладу

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах17

Талібы купляюць у Беларусі зброю і дроны. Пасярэднічае Індыя, згоду дала Расія — Afghanistan International15

Дацкі брэнд абутку ECCO у Беларусі фактычна спыніў працу. Але пэўнасці няма3

Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў4

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Расія плануе серыю ўдараў па Украіне, каб адрэзаць імпарт, вывесці з ладу ГЭС і АЭС1

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць