Грамадства22

Кадэбэшнік пад выглядам беларуса з Германіі спрабаваў арандаваць яхту

Аляксандра Мамаева, якая разам з іншымі ініцыявала стварэнне Народных амбасадаў Беларусі, а таксама прадстаўніцтва ў Славеніі, расказала «Вясне», што ёй рэгулярна пішуць кадэбэшнікі, спрабуюць завербаваць і пагражаюць сваякам у Беларусі і знаёмым. У эміграцыі яна займаецца яхтавым бізнэсам.

Аляксандра Мамаева

«Аднойчы нейкі мужчына пад іменем Кірыл напісаў мне ў фэйсбуку пад выглядам кліента, ці магу я яму здаць у арэнду яхту. Ён прадставіўся беларусам, які цяпер жыве ў Нямеччыне і спаслаўся на майго калегу з дыяспары, нібы з ім знаёмы. Мы з ім доўга ліставаліся наконт рэзервацыі яхты. Ён сапраўды замовіў паездку на яхце на адзін дзень, я нават зрабіла яму дамову, але для мяне ён быў «праблемным кліентам», бо ён увесь час змяняў умовы арэнды, і ў выніку ён усё ж такі адмовіўся ад тура», — расказала Аляксандра.

Акрамя тура на яхце, Кірыл распытваў, як жыве беларуская дыяспара ў Нямеччыне і Славеніі, ці праводзяцца нейкія мерапрыемствы, ці можа далучыцца да дыяспаральных чатаў.

«Паколькі ён пазіцыянаваў сябе як беларус з Мюнхена і збіраўся ў Славенію, гэта выглядала натуральна. Пасля кансультацыі з калегамі, я даслала яму спасылку на публічныя чаты беларусаў на «dze.chat». Калегі ў Народных амбасадах палічылі Кірыла сумнеўным, бо ягоны акаўнт у фэйсбуку быў створаны пасля 2020 года, а ў дыяспары Мюнхена яго не ведалі».

Праз некаторы час Кірыл пачаў тэлефанаваць і заклікаць супрацоўнічаць, пагражаючы актывістам дыяспары.

«Ён пералічваў некалькі прозвішчаў тых актывістаў, хто быў публічным. Як толькі я гэта пачула і зразумела, з кім я размаўляю, то спыніла размову.

Спробы вярбоўкі працягваліся праз паведамленні, гучалі пагрозы родным, якія засталіся ў Беларусі, выкарыстоўвалася стандартная фармулёўка: «Мы гатовыя верыфікавацца праз вашых сваякоў у Беларусі».

Аляксандра распавяла пра гэтую спробу вярбоўкі сваім калегам у Каардынацыйнай радзе, Народным амбасадам, актывістам у дэмакратычным руху, якія займаюцца пытаннямі бяспекі.

«Я лічу, што публічнасць — гарантыя маёй бяспекі ў тым ліку».

Як распавядае суразмоўца, нават ліставанне з супрацоўнікам КДБ паводле законаў краінаў Еўрасаюза можа трактавацца як супраца з выведкай іншай краіны.

Каментары2

  • Ёсік
    03.11.2025
    Грошы людзям глузды забіваюць, нейкае боўдзіла пытаецца, і яго далучаюць да чату. Здала, атрымліваецца, беларусаў.
  • Woodoo Cult
    06.06.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе5

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе5

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць