Фотаанімаліст і відэаблогер Аляксандр Эрдман падзяліўся кадрамі са сваёй фотапасткі, якую ставіў у лясах Полацкага раёна.

Скрыншот відэа Аляксандра Эрдмана
15 кастрычніка на відэа трапілі дзве птушкі, вельмі падобныя на бурага дразда Turdus eunomus, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
Буры дрозд паводле складу цела і яркіх белых броваў падобны да нашага белабровага дразда, але крыху буйнейшы.

Wikimedia Commons і фота Вадзіма Пушкарчука
Від распаўсюджаны ў лесатундры Сібіры, а зімуе звычайна ў Паўднёвай Азіі. Часам сібірскія дразды могуць залятаць восенню ў Еўропу.
Каментары