Аўто33

Сталі вядомыя новыя стаўкі аўтамабільнага падатку на 2026 год

Колькі трэба будзе заплаціць?

Ілюстрацыйны здымак. Фота: AP/Photo Pavel Bednyakov

Змены прадугледжвае законапраект, апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Для фізічных асоб падатак на легкавыя аўто вырасце на 5‑17 рублёў у залежнасці ад агульнай дапушчальнай вагі транспартнага сродку. 

За легкавы аўтамабіль, які мае дазволеную максімальную масу да 1,5 тоны (або няма інфармацыі пра гэта), падатак плануюць павысіць з 70 да 75 рублёў.

Для іншых катэгорый аўто падатак будзе такі:

  • 1,5—1,75 тоны — 99 рублёў (было 92);
  • 1,75—2 тоны — 124 рублі (было 116);
  • 2—2,25 тоны — 148 рублёў (было 138);
  • 2,25—2,5 тоны — 177 рублёў (было 161);
  • 2,5—3 тоны — 196 рублёў (было 183);
  • больш за 3 тоны — 270 рублёў (было 253).

Прычэпы і матацыклы

За прычэп з агульнай дапушчальнай масай да 750 кг і за прычэп-дачу падатак плануюць падняць да 49 рублёў (было 46).

За прычэп з агульнай масай больш за 750 кг (пад катэгорыю Е) — да 270 рублёў (было 253).

За матацыкл — да 49 рублёў.

Грузавы транспарт у фізічных асоб

За грузавы і грузапасажырскі транспарт агульнай масай да 2,5 тоны (катэгорыя В) падатак будзе 196 рублёў.

Калі ад 2,5 да 3,5 тон (таксама катэгорыя В) — 418 рублёў.

За грузавікі пад катэгорыю С стаўкі будуць выглядаць так:

  • 3,5—12 тон — 541 рубель;
  • больш за 12 тон — 614 рублёў.

Юрыдычныя асобы і ІП

Для арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў стаўкі аўтамабільнага падатку традыцыйна больш высокія. Адпаведна і рост запланаваны вышэйшы — ад 13 да 25 рублёў за легкавыя аўто.

Стаўкі будуць выглядаць наступным чынам:

  • да 1 тоны — 196 рублёў (было 183);
  • 1—2 тоны — 253 рублі (было 196);
  • 2—3 тоны — 309 рублёў (было 289);
  • больш за 3 тоны — 393 рублі (было 368).

За грузавы і грузапасажырскі транспарт агульнай масай да 2,5 тоны (катэгорыя В) падатак будзе 337 рублёў.

Калі ад 2,5 да 3,5 тоны (таксама катэгорыя В) — 477 рублёў.

За грузавікі пад катэгорыю С стаўкі будуць выглядаць так:

  • 3,5—12 тон — 617 рублёў;
  • больш за 12 тон — 702 рублі.

За сядзельны цягач (галава фуры) — 562 рублі.

За матацыклы — 85 рублёў.

За прычэпы з вагой да 750 кг падатак падымуць да 141 рубля, за прычэп больш за 750 кг (пад катэгорыю Е) — да 337 рублёў.

Заможных аўтаўладальнікаў таксама чакаюць змены

Нагадаем, што з 2024 года для ўласнікаў люксавых аўто ўведзены дзесяцікратны падатак.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

То-бок, за ўмоўны Bentley Bentayga, які мае масу больш за 3 тоны, фізічная асоба будзе плаціць падатак у 2700 рублёў.

Дарэчы, з наступнага года падатак за люксавыя аўто будуць узнімаць па іншай схеме.

Вельмі дарагія аўтамабілі люксавых марак будуць абкладацца дзесяцікратным падаткам да дасягнення імі дзесяцігадовага ўзросту, а люксавыя, але больш простыя маркі і мадэлі — толькі цягам 3—5 гадоў з моманту выпуску.

Згодна з праектам рэспубліканскага бюджэту, налета плануюць сабраць амаль 383,8 млн рублёў ад транспартнага падатку. Селета гэта было каля 350 млн.

Каментары3

  • Сау́гас Гарадзец
    05.11.2025
    Не нажрэцца сіпатая пачвара лукашенка пракляты
  • Жыве Беларусь
    05.11.2025
    Падохне Валет усе гэтыя падаткі будуць у Вольнай Беларусі адменены
  • Понты дороже денег.
    05.11.2025
    Лукашенко будет и впредь повышать подобные статьи расходов, пока автос не станет тупо средством передвижения, а не продолжением статуса.

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць