Свет3939

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка

34‑гадовы палітык стане самым маладым мэрам горада за больш як 100 гадоў, а таксама першым мусульманінам і выхадцам з Афрыкі (ён нарадзіўся ва Угандзе), які заняў гэтую пасаду.

Фота: Yuki Iwamura / AP

Захран Мамдані стане наступным мэрам Нью-Ёрка. Ён пазіцыянуе сябе як сацыяліст, яго перамогі спрабаваў не дапусціць рэспубліканец Дональд Трамп, заклікаючы галасаваць за іншага дэмакрата, паведамляе Бі-бі-сі.

Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Захран Мамдані пераможа на выбарах мэра Нью-Ёрка, атрымаўшы 50,3% галасоў, паведамляе CBS. CNN таксама прагназуе, што Мамдані стане наступным мэрам.

34‑гадовы палітык стане самым маладым мэрам горада за больш як 100 гадоў, а таксама першым мусульманінам і выхадцам з Афрыкі (ён нарадзіўся ва Угандзе), які заняў гэтую пасаду.

У 21:00 па ўсходнім часе ў Нью-Ёрку закрыліся выбарчыя ўчасткі. Упершыню з 1969 года ў галасаванні на выбарах мэра горада прынялі ўдзел каля 2 млн чалавек, паведаміла выбарчая камісія.

У сваёй прамове Мамдані закрануў многія са сваіх перадвыбарчых абяцанняў — а таксама тое, як ён плануе працаваць дзеля асноўных груп выбаршчыкаў, якія дапамаглі яму здабыць поспех.

Ён паўтарыў свае абяцанні адносна бясплатных аўтобусаў, усеагульнага догляду за дзецьмі і барацьбы з ростам арэндных цэн, каб зрабіць горад больш даступным.

Ён крытыкаваў Трампа, кажучы прэзідэнту, што горад, які «даў яму пачатак», можа перамагчы яго.

І ён паабяцаў абараняць усіх ньюёркцаў, у тым ліку тых, хто не галасаваў за яго, яўрэяў, што сутыкаюцца з антысемітызмам, і імігрантаў.

За пасаду мэра Нью-Ёрка змагаліся дэмакрат Мамдані, незалежны кандыдат і былы губернатар штата Нью-Ёрк Эндру Куома і рэспубліканец Керціс Сліва. Куома ўжо павіншаваў Мамдані. Па прагнозу CBS, у яго 41,6% галасоў.

Напярэдадні Трамп заклікаў галасаваць не за Сліву, а за члена Дэмакратычнай партыі Куома, які летам прайграў праймерыз Мамдані. Трамп называе Мамдані камуністам і пагражаў абмежаваць федэральнае фінансаванне Нью-Ёрка ў выпадку яго перамогі.

Тым часам кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Мікі Шэрыл, па прагнозах тэлекампаній, стане пераможцам на выбарах губернатара ў Нью-Джэрсі, абышоўшы саюзніка Трампа Джэка Чыатарэлі. У Вірджыніі на губернатарскіх выбарах таксама перамагла жанчына-дэмакрат — Эбігейл Спанбергер, былая кангрэсвумэн і супрацоўніца ЦРУ.

Мамдані быў адносна невядомым членам Асамблеі штата Нью-Ёрк, пакуль яго кампанія не набрала папулярнасць у інтэрнэце і не прывяла да перамогі на праймерыз. Ён здзейсніў імклівы і нечаканы ўзлёт ад малавядомага заканадаўцы да адной з самых прыкметных фігур у Дэмпартыі, каментуе Reuters. Выбары ў Нью-Ёрку сталі свайго роду барометрам таго, як амерыканцы рэагуюць на бурныя дзевяць месяцаў прэзідэнцтва Трампа, адзначае выданне.

Усе тры кандыдаты ад Дэмакратычнай партыі ў сваіх кампаніях рабілі акцэнт на эканамічных пытаннях, але Спанбергер і Шэрыл прадстаўляюць умеранае крыло партыі, а Мамдані выкарыстаў вірусную агітацыйную кампанію, каб прадставіць сябе як прадстаўніка новага пакалення.

Захран Мамдані характэрны ў многіх адносінах. Ён стане самым маладым мэрам горада з 1892 года, першым мэрам-мусульманінам і першым мэрам, які нарадзіўся ў Афрыцы. Ужо гэта робіць яго перамогу над былым губернатарам Эндру Куома і кандыдатам ад рэспубліканцаў Кертысам Сільвай характэрнай.

Акрамя таго, ён уяўляе сабой той тып палітыка, якога многія ў Дэмакратычнай партыі шукалі гадамі. Ён малады і харызматычны, з характэрным для яго пакалення камфортным стаўленнем да сацсетак.

Яго этнічная прыналежнасць адлюстроўвае разнастайнасць электарату партыі. Ён не пазбягае палітычнай барацьбы і з гонарам падтрымлівае ідэі левых, такія як бясплатны догляд за дзецьмі, пашырэнне сістэмы грамадскага транспарту і ўмяшанне дзяржавы ў свабодны рынак.

Мамдані таксама прадэманстраваў непераўзыдзеную здольнасць канцэнтравацца на ключавых эканамічных пытаннях, якія былі прыярытэтнымі для выбаршчыкаў з ліку наёмных работнікаў, якія нядаўна адышлі ад Дэмакратычнай партыі — але пры гэтым не адрокся ад культурных прынцыпаў левых.

Крытыкі папярэджвалі, што такі кандыдат не мае шанцаў на перамогу ў шырокіх слаях Амерыкі, а рэспубліканцы з радасцю прадстаўлялі самаабвешчанага сацыяліста як крайне левага прадстаўніка Дэмпартыі. Але ў аўторак увечары ў Нью-Ёрку ён атрымаў перамогу.

Спаборнічаючы на выбарах з Куома, былым губернатарам Нью-Ёрка, чый бацька таксама быў губернатарам гэтага штата, Мамдані разграміў дэмакратычны істэблішмент, які многія левыя лічаць адарваным ад сваёй жа партыі і сваёй краіны.

Дзякуючы гэтаму кампанія Мамдані на пасаду мэра прыцягнула да сябе пільную ўвагу СМІ — магчыма, нават большую, чым заслугоўваюць муніцыпальныя выбары, хай нават у найбуйнейшым горадзе Амерыкі.

Каментары39

  • Гопнік
    05.11.2025
    Антысеміт - мэр Нью-Ёрка. Гэты свет цалкам хворы.
  • здаецца
    05.11.2025
    Трамп яго і прапіхнуў.
  • То і добра
    05.11.2025
    Выбралі абы што, канешне, але добра, што не паддаліся на шантаж Трампа.

Цяпер чытаюць

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання2

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Усе навіны →
Усе навіны

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў

ФСБ заявіла, што сарвала аперацыю Украіны па ўгоне МіГ-31 для нібыта правакацыі на авіябазе NATO2

Вядомая фітнэс-блогерка зрабіла вяселле ў беларускіх паганскіх традыцыях ФОТЫ13

Сенат ЗША прыняў рашэнне аб завяршэнні шатдаўна

Сайт і сацсеткі Сяргея Ціханоўскага прызнаныя экстрэмісцкімі3

Названы пераможца Букераўскай прэміі 2025 года

Трамп сустрэўся ў Вашынгтоне з лідарам Сірыі аш-Шараа. Той увайшоў у Белы дом праз бакавыя дзверы3

Айцішнік напісаў раман. Нічога падобнага па-беларуску яшчэ не стваралася7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання2

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць