Свет66

Польшча да 2027 года падрыхтуе 400 тысяч рэзервістаў

Польшча абвясціла пра запуск найбуйнейшай у сваёй гісторыі праграмы вайсковай падрыхтоўкі пад назвай wGotowości («у Гатоўнасці»). Да 2027 года па ёй плануюць навучыць каля 400 тысяч добраахвотнікаў. Пра гэта паведаміў міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski, File

У праграме змогуць удзельнічаць усе ахвотныя — ад студэнтаў да пенсіянераў. Пілотны этап пачнецца ўжо ў лістападзе.

Трэніроўкі будуць праводзіцца ў падраздзяленнях Узброеных сіл і войскаў тэрытарыяльнай абароны. Жыхары змогуць выбраць курс на свой густ: базавую вайсковую падрыхтоўку, першую дапамогу, асновы выжывання або кіберабарону. Да канца 2025 года навучанне павінны прайсці каля 20 тысяч чалавек.

Студэнтам цывільных ВНУ, якія вырашаць уступіць у рэзерв, будуць выплачваць стыпендыю ў 1000 злотых (каля 250 даляраў) у месяц.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш адзначыў, што свет цяпер перажывае «найбольш небяспечны час з канца Другой сусветнай вайны»: ідзе вайна ва Украіне, адбываюцца дыверсіі ў Балтыйскім моры, а таксама актыўна вядзецца барацьба ў кіберпрасторы. Таму ўрад апошнія паўгода працаваў над праектам усеагульнай вайсковай падрыхтоўкі, каб умацаваць устойлівасць грамадства і падрыхтаваць людзей да магчымых пагроз.

Польшча цяпер актыўна нарошчвае абарончую магутнасць: у 2026 годзе яна плануе выдаткаваць на абарону 4,8% ВУП (каля 200 мільярдаў злотых, ці $54,7 мільярда). Краіна ўжо мае трэцюю па колькасці армію ў альянсе (216 тысяч вайскоўцаў) і збіраецца павялічыць яе яшчэ амаль на траціну ў наступныя дзесяць гадоў.

Акрамя таго, Польшча стварае ўласную «сцяну супраць дронаў» для абароны ад расійскіх пагроз. Першыя сістэмы плануюць увесці ў эксплуатацыю праз тры месяцы, а цалкам праект завершыцца праз два гады.

Каментары6

  • Filipp
    06.11.2025
    Малайцы! Лепей быць падрыхтаванымі, а калі пачнуць будаваць "сцяну дронаў", цаны ім не будзе.
  • Ян
    06.11.2025
    Ахахах, баяцца лукашысскага “апалчэнія” з сінімі насамі?
  • плакацік
    06.11.2025
    Нічога сабе, палякі рыхтуюцца збройна. Атрымліваецца, што супрацьстаянне немагчымае выключна пад пацыфістычнымі невероятными лозунгамі.

Цяпер чытаюць

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх17

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі7

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне7

У Ждановічах сёння адчыніўся будаўнічы гіпермаркет. Што там прадаецца?1

Кіеў аднавіў інтэнсіўныя ўдары па расійскіх НПЗ пасля таго, як Вашынгтон праігнараваў яго патрабаванні1

Закрыла сабой сына і дачку: у Крамянчугу ў выніку расійскай атакі загінула маці дваіх дзяцей3

Меланія Трамп папрасіла мужа перастаць танцаваць на мітынгах1

Сяргей Антусевіч: Я памятаю твары тых, каго пакінуў за кратамі3

Эвакуяваная ў Гомель з Алешак жанчына пра ўкраінцаў і беларусаў: мы адзін народ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх17

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць