Міністр унутраных спраў Літвы лічыць, што можна дамовіцца з памежнікамі пра вяртанне літоўскіх фур з Беларусі
Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч заявіў, што пытанне вяртання літоўскіх грузавікоў, якія затрымаліся ля мяжы з Беларуссю, можа быць вырашана на ўзроўні памежных службаў без звароту да дыпламатычных ці ўрадавых структур, піша Delfi.

«Галоўнае рашэнне — вывесці нашы грузавікі з той сітуацыі, у якой яны апынуліся. Гэта можна зрабіць, пачаўшы эвакуацыю гэтых грузавікоў адтуль, дзе яны знаходзяцца. Я кажу менавіта пра мяжу», — заявіў ён.
«Я думаю, мы вырашым гэтае пытанне на ўзроўні памежнікаў», — сказаў ён.
Паводле слоў літоўскага міністра, каля 400 грузавікоў знаходзяцца ля пункта пропуску «Салечнікі» («Беняконі» з беларускага боку), і іх вяртанне ў Літву зойме прыкладна некалькі дзён актыўнай працы.
Міністр удакладніў, што сітуацыя з грузавікамі, якія засталіся на тэрыторыі Беларусі, пакуль застаецца адкрытай.
У Беларусі памежная служба ў такіх пытаннях дзейнічае толькі па ўзгадненні з вышэйшымі ўладамі.
-
Эстонія цалкам закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ ўзарваць і спаліць завод па вытворчасці дронаў пад Талінам
-
Пяць краін Еўрасаюза адкрываюць у Руандзе першы афрыканскі лагер для дэпартаваных мігрантаў. Раней Брытанія страціла на падобнай схеме амаль мільярд даляраў, выслаўшы чатырох чалавек
-
На Канары за суткі прыбылі амаль паўтары тысячы мігрантаў
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары