Грамадства1111

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»

Жыхар Вільні, які ў пятніцу вяртаўся з Беларусі ў Літву на асабістым аўтамабілі на літоўскіх нумарах, расказаў «Салідарнасці», якую карціну назіраў перад прапускным пунктам «Каменны Лог».

Фота ілюстрацыйнае

«Відовішча страшнае. Фуры расцягнуліся на многія кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі. Едзеш — і бачыш сотні і сотні фур. Імі забітыя запраўкі, дзе можна паркавацца, задоўга да мяжы, а таксама найбліжэйшыя 2‑3 запраўкі да прапускнога пункта.

Паводле маіх назіранняў, каля 70% — на літоўскіх нумарах. Але ёсць і на польскіх і яшчэ нейкіх. Кіроўцаў фур шкада. Яны жывуць там! А побач — ні крамы, ні кавярні. Многія ходзяць групамі. У полі бачыў нешта накшталт канфоркі — кіроўцы нешта гатавалі».

Са словаў суразмоўцы, ягонае перасячэнне беларуска-літоўскай мяжы было адным з самых хуткіх за апошні год. Легкавых аўтамабіляў на еўрапейскіх нумарах, якія накіроўваліся ў Літву, былі адзінкі.

«І беларусы, і літоўцы прапусцілі вельмі хутка. Супрацоўнікаў мытні на абодвух прапускных пунктах было шмат. Беларусы некалькі разоў паўтарылі «шчаслівай дарогі». Літоўцы, звярнуў увагу, размаўлялі з кіроўцамі і пасажырамі толькі на літоўскай мове».

Мужчына адзначыў, што дарога ад Мінска да Вільні з праходжаннем мяжы ў яго заняла каля чатырох гадзін.

Нагадаем, Літва закрыла два памежныя пераходы на літоўска-беларускай мяжы ў сувязі з масавай атакай літоўскай паветранай тэрыторыі нібыта кантрабандысцкімі паветранымі шарамі, што ляцелі з боку Беларусі. У выніку ў Беларусі аказаліся заблакаванымі каля 5 тысяч літоўскіх грузавікоў і паўпрычэпаў. Беларускія ўлады адмаўляюцца іх выпускаць з краіны. Закрыццё мяжы мае прадоўжыцца як мінімум да канца лістапада.

Каментары11

  • Падазроны тып
    08.11.2025
    Беларусы некалькі разоў паўтарылі «шчаслівай дарогі»/
    Ну точна завербаваны.
  • Памежныя вожыкі
    08.11.2025
    Світоюс з Кашчунасам у адказ пойдуць на скрайнія меры: жорстка дэпартуюць ліцвініста Павука да дыктатара, каб той спужаўся іх прынцыповай пазіцыі.
  • Filipp
    08.11.2025
    "Беларускія ўлады адмаўляюцца іх выпускаць з краіны"
    Гэта ж прамая мана менавіта ў такой фармулёўкі.
    Такладней так "Беларускія ўлады адмаўляюцца іх выпускаць з краіны на ўмовах Літвы".

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі12

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў1

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ1

«Вольва», «Таёта», «Мэрсэдэс». Каментар пад паведамленнем пра «патрыятычны аўтапрабег» сабраў рэдкасную колькасць лайкаў6

«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў

Мерц заявіў пра завяршэнне «эры безумоўнага трансатлантычнага сяброўства»4

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў3

«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў15

У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга

Лукашэнка прызначыў новага начальніка віцебскай абласной міліцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі12

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць