Грамадства88

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Максім Шуканаў атрымаў 4 гады калоніі, яго бацька таксама за кратамі. Асудзілі і яго нявесту, а цяпер яе раскручваюць паводле новага артыкулу.

Максім Шуканаў. Скрыншот: UnionBell/Youtube

36‑гадовы мазырскі блогер Максім Шуканаў меў больш за 6000 падпісчыкаў у ютубе на канале Union Bell. Хлопец аналізаваў палітычныя працэсы, расказваў праўду пра вайну Расіі і Украіны. Часам гэтыя ролікі набіралі дзясяткі тысяч праглядаў.

@gomelnovosti33 Посадили парня из Мозыря, который три года прятался. На его след вышли, когда он побывал у врача #мозырь #мозырьбеларусь #гомельскаяобласть #беларусь #белорусы ♬ original sound - Basem khaled متخصص بشره

Нават пасля таго, як рэпрэсіі ўзмацніліся, Максім не выязджаў з краіны. Разам са сваёй нявестай Палінай Зыль — яна таксама блогерка — хлопец перайшоў на падпольнае становішча.

Пара пазбягала кантактаў з беларускай дзяржавай, аднак у лютым 2025 года ўрэшце давялося звярнуцца да медыкаў — бо ў Максіма абвастрыліся праблемы са здароўем на фоне арышту бацькі, работніка Мазырскага НПЗ Ігара Шуканава.

Калі чалавек, які ў вышуку, звяртаецца з пашпартам па медыцынскую дапамогу, міліцыя атрымлівае пра гэта сігнал. Хутчэй за ўсё, так адбылося і ў выпадку блогера.

Сітуацыя была ўдвая драматычная, бо пацягнула за сабой і арышт Паліны Зыль, і іншыя наступствы, якія можна назваць катастрафічнымі.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», нядаўна Максіма Шуканава асудзілі па цэлым пакеце палітычных артыкулаў, агульнае пакаранне — 4 гады калоніі.

Ягоны бацька таксама атрымаў тэрмін у калоніі. Паліне Зыль прысудзілі год калоніі за ўдзел у пратэстах, аднак цяпер яна зноў у СІЗА паводле іншага абвінавачання.

Каментары8

  • sydney
    10.11.2025
    затое света у австралию слетала, наверняка теперь белорусикам полегче от этого сидеть будет
  • Gorliwy Litwin
    10.11.2025
    А каму не падабаецца гісторыя пра Красаўцаў Велічных, для тых ёсць гісторыйка пра бедных паднявольных . Як Гараські з Муму. Ім сказалі вутапіць, яны пайшлі тапіць. Са слязамі на вачах. Але ў абодвух выпадках яны шчырыя родныя, да прыняцця ў сэрцайка
  • Флудлівы пінгвін?
    10.11.2025
    Gorliwy Litwin , літоўская гаспадыня зноў старкі з крупнікам намяшала і лезе ў паблік са сваім маралізатарствам шляхцюка-аднадворца з магнацкай прэтэнзіяй? Штось не бачна цябе на чале літоўскага легіёну пад Мазыром ля СІЗА, вызваляючы гэтую сям'ю з няволі, ці хаця б ля Катлоўкі, адбіваючы маестат жмудскае транспартнае шляхты. А значыць, ты й сам такі ж прадстаўнік этна-вясковага бела-рускага насельніцтва.

    Ну, ды ладна ты й твае кулінарныя нататкі, што з нашага бела-рускага цеста не спячэш літоўскага караваю. А вось якога ХYZ шаноўныя Рэды гэтае прыніжаючае нацыянальную годнасць трызненне штодзённа вычытваюць ды публікуюць? Загадка цікавейшая за знікненне 12 залатых апосталаў ці скарб Напалеона. Па тэме артыкула ў каментары літоўскай гаспадыні ані слова. Рэкамендацыі па каментаванні, мабыць, для шляхты не працуюць? Адправіць яснавяльможнага балбатуна ў Антарктыду будаваць дзяржаву літвіноў.

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць