Грамадства66

Анджэя Пачобута ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ордэн уручаецца найбольш выбітным палякам і вышэйшым прадстаўнікам замежных дзяржаў.

У Дзень Незалежнасці прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзнагародзіў Ордэнам Белага Арла, найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы, журналіста і актывіста польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута, паведамляе Польскае радыё.

«Сёння Польшча дзякуе сваім найвыдатнейшым грамадзянам, чыё жыццё з'яўляецца для палякаў прыкладам вялікага гонару», — сказаў прэзідэнт Караль Наўроцкі падчас цырымоніі ў Прэзідэнцкім палацы.

Прэзідэнт заявіў, што Ордэн Белага Арла, уручаны завочна без удзелу ўзнагароджанага, з'яўляецца таксама сімвалам пазіцыі польскай дзяржавы ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

— Гэта сведчанне, што Польшча заўсёды будзе абараняць сваіх сыноў, тых, хто жыве для Польшчы, хто змагаецца за родную мову і каштоўнасць польскасці, для каго гэтыя каштоўнасці вартыя пакут у беларускай турме.

Анджэй Пачобут — журналіст, блогер, актывіст польскай меншасці ў Беларусі і даўні карэспандэнт польскага выдання «Gazeta Wyborcza». Ён быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года ў Гродне і праз два гады асуджаны на восем гадоў за нібыта меркаваную варожую дзейнасць і «распаўсюджванне нянавісці». Польшча гадамі дамагаецца яго вызвалення і нават закрыла пераход «Баброўнікі».

У гэтым годзе Анджэй Пачобут атрымаў прэмію Сахарава, якую Еўрапейскі парламент прысуджае асобам, якія зрабілі выключны ўклад у барацьбу за правы чалавека.

Ордэн Белага Арла — найстарэйшая і найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Польшча, якая ўручаецца за выдатныя грамадзянскія і ваенныя заслугі на карысць Рэспублікі Польшча. Ордэн уручаецца найбольш выбітным палякам і вышэйшым прадстаўнікам замежных дзяржаў.

Ордэн Белага Арла атрымаў таксама Вальдэмар Лысяк — польскі пісьменнік, журналіст і эсэіст. Сярод яго твораў — гістарычныя раманы. У сваёй журналістыцы ён супрацоўнічаў з правымі СМІ і называў сябе кансерватарам, неаднаразова крытыкуючы такіх асоб, як Лех Валэнса, Адам Міхнік і Яцэк Куронь.

Каментары6

  • 1
    11.11.2025
    Добра, што Анджэя прынамсі ў Польшчы запамятаюць. Бо як беларусы "памятаюць" сваіх герояў, выдатна бачна не толькі на прыкладзе тых, якія ляжаць у Курапатах.
  • компенсация
    11.11.2025
    Ганка, это ему своего рода компенсация за то, что поляки "кинули" Лукашенко, не открыв границу в ответ на обещанное освобождение Почобута. Пиар.акция по "европейской солидарности" с Литвой оказалась нужнее, чем Почобут
  • Дык
    11.11.2025
    1,
    ну, дык палякі далі польскаму грамадзяніну польскі ордэн за заслугі перад Польшчай. Што беларусам трэба памятаць пра герояў Польшчы?

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць