Грамадства22

«І за 100 даляраў не аддам, бо гэта памяць бацькоў». У Стаўбцоўскім раёне чалавек 20 гадоў збірае і аднаўляе старыя рэчы

Мар'ян Янушкевіч з вёскі Мешычы Столбцоўскага раёна ўжо больш за 20 гадоў збірае і аднаўляе старыя рэчы, ператвараючы свой стары хлеў у музей «У пана Мар’яна», піша «Смартпрэс».

У калекцыі мужчыны — старадаўнія куфры, карціны, доматканая тканіна, старая мэбля, брычкі, бочкі, посуд, прыстасаванні для працы з лёнам і капустай.

Многія рэчы вяскоўцы не хочуць прадаваць ні за якія грошы, бо яны з’яўляюцца сямейнай памяццю, напрыклад, посцілка, якую сястра ці маці ткала начамі.

«Некаторыя бабулі ні за якія грошы не гатовыя прадаць хатнія посцілкі: «І за 100 даляраў не аддам, бо гэта памяць бацькоў. Маці ж начамі сядзела і ткала», — прыводзіць іх словы Мар'ян Янушкевіч. — Іншыя ж расстаюцца лёгка: «А навошта мне гэта ўсё? Забірай».

Мар'ян Янушкевіч самавук: ён вучыўся па старых фільмах і практыцы, аднаўляючы разбітыя бочкі і збіраючы карэты. Ён ездзіў па вёсках, купляў і чысціў рэчы, а потым прадаваў іх — некаторыя прадметы знаходзілі пакупнікоў нават у антыкварных крамах Масквы. Сёння ж ягоная калекцыя служыць не толькі для продажу, але і для захавання гісторыі сем'яў, вёсак і рэгіёнаў.

Мужчына асабліва цэніць рэчы, якія маюць для яго асабістае значэнне, і не прадае іх ні за якія грошы. Напрыклад, старажытны кіёт 1932 года ён захоўвае ў доме і штодня чытае ля яго малітвы.

Музей адкрыты для наведвальнікаў, а Мар'ян ахвотна расказвае пра тэхналогіі і рамёствы продкаў, паказвае, як рабілі брычкі ці вымочвалі дрэва для колаў, каб яно было трывалым.

Для Янушкевіча галоўнае — захаванне памяці і гісторыі праз рэчы, якія паказваюць, як жылі людзі ў мінулым, як працавалі, выхоўвалі дзяцей і стваралі свой побыт. 

Каментары2

  • Глеб
    12.11.2025
    Вялікі дзякуй паважанаму чалавеку. Вельмі добрая справа!
  • Сава
    13.11.2025
    Шчыры дзякуй i дай Бог здароўя!

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўрова спыталі, ці ўдаліся перамовы Пуціна з Трампам і Сі. Адказ быў няўцямным ВІДЭА1

Перамовы Трампа, Пуціна і Сі працягваліся паўтары гадзіны

У пяць разоў вырасла колькасць скаргаў, якія стаў задавальняць Вярхоўны суд. Лукашэнка спытаў, што адбываецца6

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць