Свет66

Польшча пакуль не плануе змяняць рашэнне аб адкрыцці памежных пераходаў

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, атрыманай журналістам польскага RMF FM Кшыштафам Засадам, Польшча пакуль не плануе змяняць рашэнне аб адкрыцці памежных пераходаў з Беларуссю ў лістападзе, нягледзячы на сур’ёзны крызіс на мяжы Літвы і Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: AP / Rafal Niedzielski

На чацвер запланаваныя кансультацыі намеснікаў міністраў унутраных спраў Літвы, Польшчы і Латвіі.

Літоўскія ўлады тлумачаць гэтыя сустрэчы як частку агульных перамоў, якія тычацца крызісу, выкліканага закрыццём мяжы з Беларуссю.

Польскі бок адзначае, што сустрэча ў намеснікаў міністраў была запланаваная загадзя і павінна была прысвячацца пераважна абмеркаванню міграцыйнага крызісу.

Разам з тым не выключаецца, што падчас кансультацый будзе закранутая і сітуацыя на літоўска-беларускай мяжы.

Аднак, паводле прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы, гэтыя перамовы наўрад ці прывядуць да перагляду планаў аб адкрыцці польска-беларускіх пераходаў ужо ў гэтым месяцы.

Пасля рашэння Вільні аб закрыцці мяжы, у Беларусі заблакавалі выезд з краіны больш як тысячы літоўскіх грузавікоў. За іх знаходжанне на тэрыторыі Беларусі спаганяецца па 120 еўра ў суткі з кожнага аўтамабіля, таксама беларускія ўлады пагражаюць канфіскацыяй транспарту.

Каментары6

  • Беларускі паляк
    12.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Лёха
    12.11.2025
    Всё ФУРЫ, ФУРЫ... А люди, которые оказались в заложниках в Литве. Которые по многим причинам не могут выехать через Польшу, где единственный переход весьма далеко от Литвы и переход перегружен. Так издеваться над совершенно не причастными ко всему этому людьми. Литва хочет коридор для эвакуации своих фур? Можно открыть, можно. Но только одновременно с открытием коридора для эвакуации наших граждан. Вот надеюсь, что Польша это понимает и учтет при принятии решения открыть хотя бы один дополнительный переход. Хотя бы по вышеуказанным гуманитарным причинам.
  • Віктась
    12.11.2025
    Польшчы выгадна мець моцную еўрапейскую Беларусь як буфер ад Расеі. А балтыйскім краінам, як кажуць "і так зле, і так недобжэ". Моцная незалежная Беларусь будзе прэтэндаваць на спадчыну ВКЛ. А прарасейская Беларусь дапамагае расеі дэстабілізаваць сітуацыю. Каб і яны трапілі пад кантроль крамля. Але літоўцаў і латвійцаў можна зразумець, яны знікаюць. Яны акружаныя славянамі плюс дэпапуляцыя

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага21

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага21

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць