Грамадства66

Міністр транспарту расказаў, як будуць выконваць загад Лукашэнкі разабрацца з маршруткамі

Купяць новыя аўтобусы, але ці будуць тыя патрэбныя, чыноўнікі пакуль не ведаюць.

Фота: lookby.media

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч запэўніў: комплекснае рашэнне знойдзена і будзе рэалізавана ў найбліжэйшы час, каб сітуацыя палепшылася.

Па-першае, Мінаблвыканкам набудзе 15 аўтобусаў для курсіравання ў бок Жодзіна, Барысава і назад. Такім чынам, транспарт будзе хадзіць часцей.

Запланаваная да закупкі тэхніка — больш умяшчальная за маршрутныя мікрааўтобусы, падкрэслівае чыноўнік. 

Але і маршруткі таксама працягнуць вазіць людзей, запэўніў міністр.

Размяркоўваць аўтобусы будуць з улікам пасажырапатоку. Ён, паводле даных міністра, на гэтым кірунку складае каля 600 чалавек за гадзіну.

Акрамя таго, купіць білеты для праезду ў гэтым кірунку можна будзе ў кіёску на прыпынку або праз інтэрнэт. Так пасажыры змогуць садзіцца ў салон ужо з білетамі, а не стаяць па іх да кіроўцы. Яму не прыйдзецца губляць час на пералік грошай, выдачу рэшты.

— Мінская вобласць будзе вырашаць, колькі аўтобусаў у тым ці іншым кірунку дадаць, — удакладніў кіраўнік Мінтранса.

Ён не выключыў, што, калі чэргаў не будзе, а аўтобусы пры гэтым не будуць запаўняцца, іх частку пусцяць на іншыя кірункі, дзе загрузка вышэйшая.

14 лістапада Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб выніках работы БелАЭС нечакана загаварыў пра маршруткі і чэргі на іх. 

Ён абурыўся недахопам грамадскіх відаў транспарту ў прыгарадным і міжгароднім злучэнні.

«Людзі крыўдзяцца: стаяць, асабліва ў гадзіны пік, па 150 метраў, як яны пішуць, у чэргах, каб уціснуцца ў гэтую маршрутку смярдзючую, — сказаў ён. — Слухайце, чаго вы з людзей здзекуецеся?!»

«Мы што, не можам замяніць гэтыя маршруткі, Аляксандр Генрыхавіч, аўтобусамі? — заўважыў Лукашэнка, звяртаючыся да прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына. — Трэба паставіць, аж да таго, што не толькі на рухавіках унутранага згарання аўтобусы, але і электробусы паставіць. І хай ідуць».

Каментары6

  • Ёсік
    16.11.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • Тутэйшы
    16.11.2025
    Як заўсёды, вар'яцкую ідэю пахана, зробяць праз дупу. А у выніку не будзе ніякіх электрааўтобусаў, бо дораха, але усе будуць у полюсе: адны ад чытаюцца аб зробленым распараджэнні, у другога з'явіцца магчымасць усіх ператрахіваць, а людзі праз 2-3 месяцы будуць ездзіць,як і раней, на маршруце.
  • БелЖд оплатит праздник жизни
    16.11.2025
    Ничего, веренич поможет и всё оплатит. Железнодорожников разгоняет, оставляет режимные объекты и режимные помещения без людей (железнодорожников), можно грабить, проводить диверсии и жечь.
    Зато, можно оплатить новые автобусы для облисполкомов и минтранса...

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць