Грамадства66

Дзмітрый Баскаў заходзіць на рынак рытэйлу

Скандальна вядомы спартовы функцыянер і сенатар Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам будучай сеткі дыскаўнтараў, піша «Бюро».

Фота: Hockey.by

Паводле звестак «Бюро», яму належыць 50% фірмы «ДНЦ-Маркет», яшчэ 50% — у малавядомага бізнэсоўца Анатоля Прыгодзіча. Юрыдычная асоба зарэгістраваная ў лютым 2025 года ў Жодзіне.

У планах «ДНЦ-Маркета» запусціць сетку ва ўсёй краіне. На дадзены момант адкрыліся дзве кропкі — у Мінску і Жодзіне, але кампанія ўжо наймае персанал «у сувязі з адкрыццём новых крамаў сеткі» ў Гродне, Пінску, Баранавічах, Бярозе і Маладзечне.

Мяркуючы па ўсім, экспансія новай сеткі ідзе і праз памяшканні, дзе раней працаваў «Востраў чысціні і смаку». Адрас мінскай кропкі супадае з адрасам адной з былых крамаў сеткі.

Таксама адзін з трымальнікаў кропак сеткі «Востраў чысціні і смаку» — кампанія «ПрадХімМаркет» — у маі 2024 года перайшла да Анатоля Прыгодзіча, цяперашняга партнёра Баскава. Дзякуючы «Кіберпартызанам» журналісты здолелі даведацца, што Анатоль Прыгодзіч каля дзесяці гадоў прапрацаваў на розных пасадах у структурах групы кампаній «Ромакс», былых уладальнікаў сеткі «Востраў чысціні і смаку».

«ДНЦ-Маркет» ужо атрымала ліцэнзіі на продаж алкаголю і тытуню. Паралельна яна падала заяўкі на гандлёвыя знакі: «Днц-маркет», «Экономь-ка», «Mister Ludwig», «Крепыш» і «Happy house».

Каментары6

  • NB
    21.11.2025
    Каб разумець увесь нялюдскі цынізм гэтага адкіда, давайце прыгадаем, што Раман Бандарэнка быў дырэктарам адной з крамаў "Вострава чысціні". Баскаў, забойца, гары ў пекле!
  • Qwerty
    21.11.2025
    Спасибо будем знать куда не ходить
    22
  • даведка
    21.11.2025
    Дмитрий Басков по крови цыган, судя по сыну. https://i.ibb.co/kscB2RjW/Baskov.png

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць