Грамадства1313

Прэм’ер Літвы: Калі сітуацыя з Беларуссю не зменіцца, зноў закрыем мяжу

У сувязі з далейшым працяглым патокам метэазондаў з кантрабандай з Беларусі ў Літву прэм’ер-міністр Інга Ругінене не выключае магчымасці паўторнага закрыцця памежных пунктаў з гэтай краінай, піша Delfi.lt.

«Як толькі мы адкрылі (памежныя пераходы), мы ўбачылі пазітыўныя сігналы з другога боку мяжы. Але як толькі сітуацыя зменіцца, мы ўжо атрымліваем права і магчымасць разгледзець самыя жорсткія іншыя меры. На сённяшні дзень нам трэба сустрэцца і абмеркаваць усе дзеянні, якія мы прадпрымаем. Магчыма, мы закрыем мяжу, і рашэнне будзе прынята, калі сітуацыя не палепшыцца», — заявіла І. Ругінене журналістам у панядзелак.

Мяжа з Беларуссю была закрытая праз метэазонды з Беларусі ўрадам Літвы з 26 кастрычніка. Планавалася, што яна будзе закрытая да 30 лістапада, але пасля адкрыцця двух пераходаў на польска-беларускай мяжы ўрад Літвы прыняў рашэнне адкрыць мяжу з 20 лістапада.

Учора вечарам і ноччу аэрапорт Вільні двойчы закрываўся праз метэазонды.

Каментары13

  • Ух ты, сухофрукты
    24.11.2025
    А я подумал это Эйсмонт на фота
  • %
    24.11.2025
    Зачыняйце, ужо пофігу
  • Вася
    24.11.2025
    Их высказывания вызывают удивление. Они почему-то считают, что работа переходов выгодна исключительно белорусской стороне, а их КПП работают исключительно из сострадания к соседней стране. Они почему-то считают, что имеют какое-то право "наказывать" кого-то. Зря они так о себе возомнили. Их сеть контрабандистов состоит из сотен, если не из тысяч, их граждан. В их стране имеется огромный спрос на эту контрабанду. Не будет белорусских сигарет, то буду молдавские, украинские, турецкие и так далее... Я не говорю, что здесь ангелы, но ежу понятно, что пока есть спрос, то будет и предложение.

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

«Чырвоны ўзровень трывогі — не працуем, жоўты — спрабуем працаваць, каб не з’ехаць з глузду»

Расія раніцай масава ўдарыла балістыкай па Украіне

Арганізатара забойства рэпера Тупака Шакура пасадзілі на 40 гадоў

Зайшлі ў пакой і забылі навошта? Вось чаму так адбываецца3

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве15

У ЗША ўхвалілі прэпарат для лячэння шызафрэніі, які трэба ўводзіць раз на месяц12

Беларус стварыў сімулятар мінскага метро. У ім можна пагуляць па «Аэрадромнай»1

У цэнтры Мінска за амаль мільён даляраў прадаюць закінуты дзіцячы сад з 1950‑х

Марсаход Perseverance устанавіў сусветны рэкорд па адлегласці, пройдзенай па-за Зямлёй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?3

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць