Свет77

У ЗША заявілі, што Украіна пагадзілася з мірным планам Трампа

У ЗША заявілі, што Украіна ў цэлым пагадзілася з абноўленым амерыканскім плане завяршэння вайны. Адзін з амерыканскіх чыноўнікаў заявіў CBS News, што засталося ўзгадніць толькі «нязначныя дэталі».

Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў ЗША 17 кастрычніка 2025 года. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў раней пацвердзіў, што бакі прыйшлі да агульнага разумення ключавых умоў, і выказаў надзею, што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўжо да канца лістапада наведае Вашынгтон для канчатковага зацвярджэння дамоўленасцяў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Расія на гэта пакуль афіцыйна не адрэагавала. У Абу-Дабі (ААЭ) цяпер працягваюцца перамовы паміж прадстаўнікамі ЗША і РФ — амерыканскі бок называе іх «хуткімі» і «аптымістычнымі».

Першапачатковы план Трампа быў скарочаны з 28 да 19 пунктаў пасля кансультацый паміж ЗША і Украінай. З яго выключаныя пункты пра абмежаванне колькасці Узброеных сіл Украіны, амністыю для Расіі і шэраг патрабаванняў, не звязаных непасрэдна з вайной. Таксама прыбралі прапанову выкарыстоўваць $100 мільярдаў замарожаных расійскіх рэзерваў так, каб частка прыбытку ішла ЗША. Пытанні тэрыторый цяпер будуць абмяркоўваць на ўзроўні прэзідэнтаў.

МЗС Расіі тым часам заяўляе, што ацэнкі Масквы застаюцца ранейшымі, але сітуацыя можа змяніцца, калі з плана будуць выдаленыя ключавыя палажэнні, узгодненыя на саміце ў Анкорыджы. У Крамлі кажуць, што абноўленую версію яшчэ не бачылі, і нагадваюць, што Пуцін раней называў план «добрай асновай», але гэта было да апошніх правак.

Каментары7

  • Галя
    25.11.2025
    Filipp, а тое што крэмль пагодзіцца на мірны вы значыць вераце?
  • Лол
    25.11.2025
    Filipp, Дык Украіна ўжо не абвергла, бо пагадзілася не на 28 пунктыў, а на свае і еўрапейскія 19. Цяпер справа за Рашкай. А яна хоча 28 пунктаў, а не 19. Таму зноў нас чакае хутчэй за ўсё адмова Расіі і чарговыя санкцыі супраць яе. Хаця не выключана, што становішча РФ настолькі кепскае, што пагодзіцца і на 19.
  • Filipp
    25.11.2025
    Галя, Залежыць ат таго, якім будзе гэты мірны план. Але ж у тое, што гэта вайна абавязкова скончыцца мірным планам дакладна веру.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць