Грамадства

П'яны беларус на памежным пункце пропуску збіў ліхтар. Яго могуць дэпартаваць

Паліцыянты ў польскім Тэрэспалі затрымалі 43‑гадовага грамадзяніна Беларусі, які кіраваў грузавіком у стане моцнага ап’янення — у яго было амаль 3 праміле алкаголю. У такім стане ён заехаў на тэрыторыю тэрмінала на памежным пераходзе, дзе пашкодзіў ліхтар і сутыкнуўся з іншай фурай.

Фота: biala-podlaska.policja.gov.pl

Пасля неабходных працэдур мужчыну перадалі Памежнай службе ў Тэрэспалі, бо ў дачыненні яго распачалі працэс, які можа прывесці да высылкі з Польшчы.

Інцыдэнт адбыўся 24 лістапада, калі падчас памежнай праверкі супрацоўнікі заўважылі, што кіроўца грузавіка можа быць п’яны. На выклік адразу прыбылі паліцыянты, якія пацвердзілі падазрэнне і затрымалі мужчыну. Праверка паказала, што ў яго крыві амаль 3 праміле алкаголю. Высветлілася, што ён ужо на тэрыторыі тэрмінала пашкодзіў ліхтар і стаў удзельнікам дробнай аварыі.

Затрыманага змясцілі ў ізалятар. Яму ўжо выставілі абвінавачанне ў кіраванні транспартам у стане ап'янення, а таксама канфіскавалі грошы ў якасці забеспячэння магчымых штрафаў. Паколькі беларус сур’ёзна парушыў закон, паліцыя накіравала ў Памежную службу хадайніцтва аб яго вяртанні ў краіну паходжання. У гэтай справе распачатая адміністратыўная працэдура.

Каментары

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»13

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі6

«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў21

У Беларусі прадаюць легендарны Rolls-Royce 1977 года. У такой версіі было выпушчана ўсяго 500 машын. Колькі просяць?2

У раёне вуліцы Каржанеўскага пабудуюць мост цераз чыгунку

Пуцін прапанаваў правесці саміт з Трампам і Сі для абмеркавання вайны ва Украіне7

Раптоўны пажар на вайсковай базе ў Канадзе: чацвёра загінулых, 19 чалавек у крытычным стане1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»13

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць