Свет99

Польшча атрымае ад ЕС 44 мільярды еўра на «Усходні шчыт»

Польшча стане галоўным карыстальнікам еўрапейскай праграмы SAFE — вялікага фінансавага інструмента, які прапануе вельмі танныя, амаль бясплатныя крэдыты на бяспеку і стратэгічнае развіццё. Паводле слоў прэм’ера Дональда Туска, гэты праект узнік у тым ліку дзякуючы польскай ініцыятыве падчас старшынства ў ЕС, паведамляе прэс-служба польскага ўрада. 

Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

Амаль 44 мільярды еўра Польшча зможа накіраваць на розныя патрэбы, у тым ліку:

  • умацаванне «Усходняга шчыта» — абароннай інфраструктуры на ўсходняй мяжы;
  • інвестыцыі ў дарожную і чыгуначную інфраструктуру, якая мае непасрэднае значэнне для нацыянальнай бяспекі;
  • развіццё сучасных тэхналогій, у тым ліку касмічных праектаў, штучнага інтэлекту, кібербяспекі;
  • закупку абсталявання і тэхнікі для войска, Памежнай службы і паліцыі.

Дональд Туск падкрэсліў, што Еўрапейскі саюз упершыню прызнаў, што ўсходняя мяжа Польшчы — гэта таксама агульная мяжа Еўропы, а таму яе абарона павінна фінансавацца на ўзроўні ЕС.

Акрамя таго, польскі прэм'ер паведаміў пра завяршэнне працэсу выбару пастаўшчыка новых падводных лодак для ВМС Польшчы. Пасля доўгіх гадоў чакання ўрад вызначыўся з партнёрам — найлепшай прызнаная прапанова Швецыі, якая адзіная цалкам адпавядала патрабаванням польскага флоту. Кантракт будзе ўключаць не толькі пастаўку трох сучасных падлодак, але і інвестыцыі ў польскія суднаверфі, каб рамонт і абслугоўванне адбываліся ўнутры краіны.

Гэта павінна істотна ўмацаваць пазіцыі Польшчы на Балтыцы.

Каментары9

  • Ян
    27.11.2025
    Мільярды яны хутка засвояць і яшчэ папросяць
  • афера удалась
    27.11.2025
    вот ради этих 44 миллиардов и устраивали закрытие границы под предлогом учений в Беларуси. Никто на них не напал, но деланная истерика с лихвой окупилась.

    А ведь это огромные деньги, это треть того, что обещают Украине, и украине эти деньги куда нужнее.
  • Niels Nugren
    27.11.2025
    Сталіца пад кірау́ніцтвам тшаскоу́скага размаляваная у́шчэнт - будынкі , платы , старыя пабудовы 🌰 .
    Тратуары , дарогі - крывыя , павыбіваныя , а між тым Бюджэт горада 5 млрд эу́ра 🤣
    Крадуць у́ камуналцы , будау́ніцтве , вывазе і пераапрацоу́цы сьмецьця , ,,рамонтах,, .
    Так будзе і з гэтымі грашыма .
    Граніца і войска у́сё сьпіша .
    Іх палітыкі забалтаюць у́сё ⭐
    А жыхарам абыякава на гэта , ніхто не
    рэагуе . ня скардзіцца 😊

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць