Моды66

Пасля прызнання брэнда Belaruskicry экстрэмісцкім яго вырабы плагіяцяць іншыя ювеліры з Мінска ФОТЫ

Раней мінскі брэнд All bling выпускаў падвескі «по*уй» і «скуф», а цяпер спрабуе зрабіць касу на пазнавальным чужым дызайне з беларускімі словамі.

У ліпені праект з ювелірнымі ўпрыгожаннямі Belaruskicry быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем і сышоў з беларускага рынку. Да таго ж быў затрыманы дырэктар па вытворчасці Ягор Бужылаў. Пакуль у адных бізнэс быў разбураны, іншыя вырашылі нажыцца на ўжо папулярным дызайне — так, пад брэндам All bling сталі прадавацца амаль ідэнтычныя падвескі.

All bling маюць ювелірную майстэрню ў Мінску і працуюць на рынак Расіі і Беларусі, адразу падаюць цэны ў дзвюх валютах.

Стартавалі яны ў 2021 годзе, ствараючы пераважна дызайны з рускамоўнымі і англамоўнымі словамі, часта — з мацюкамі: напрыклад, падвескі «б*я», «пошёл на*уй», «по*уй», «по*уистка», «е*ашь». Таксама брэнд спрабуе гумарыць, прапаноўваючы насіць на сабе словы «скуф», «kuniman», «писька». Ці гуляецца з імёнамі: «Катястрофа», «АлкогОля», «ПьЮлия».

А вось беларускамоўны дызайн стаў актыўна прадавацца тут акурат пасля таго, як з рынку прыбралі канкурэнтаў.

Можаце параўнаць упрыгожанні на скрыншотах ніжэй (розніца будзе выключна ў цане — падвеска All bling каштуе 59 рублёў, бо зробленая са сталі, а ў Belaruskicry гэта было срэбра і прадавалася амаль за сто даляраў).

Падвеска ад All bling
Падвеска Belaruskicry

Таксама на днях у інстаграме All bling з’явіўся дызайн «Каханне» і падвеска ў выглядзе літары «Ў» — тое, што ў свой час актыўна прадавалі стваральнікі Belaruskicry па ўсім свеце.

Дызайн All bling
Дызайн Belaruskicry

Пытанне журналіста «Нашай Нівы» пра тое, ці ўзгаднялі ўладальнікі All bling моманты з аўтарскім правам, было праігнараванае. У той жа час прадстаўнік каманды Belaruskicry пацвердзіў, што гэта — прамы плагіят: «У нас усё скралі».

Раней у Беларусі (і за мяжой) ужо былі спробы паўтараць поспех Belaruskicry — тыя ж упрыгожванні з контурамі карты Беларусі рабілі і іншыя ювеліры. Тады стваральніца брэнда Аляксандра Куркова каментавала СМІ, што выступае супраць наўпроставага капіявання, але прызнавала, што карта Беларусі належыць усім:

«Проста ў кожнага павінна быць аўтарская інтэрпрэтацыя, не плагіят».

Пры спробе замовіць падвеску «Каханне» ў тэлеграме All bling журналісту «Нашай Нівы» паведамілі, што «зараз гэта адзін з самых папулярных дызайнаў».

Каментары6

  • Але
    28.11.2025
    Але і срэбра за 100$ гэта неяк занадта
  • цыкада
    28.11.2025
    бумерангом вернется, толь ударит во сто крат сильней
  • Серый
    28.11.2025
    "Оригинальные" матюки - пошлое говно.

Цяпер чытаюць

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Сетка Fix Price запусціла першы размеркавальны цэнтр у Беларусі

«Вялізнае пачуццё віны, але не за тое, што біла сына». Былыя палітзняволеныя расказалі, як сядзіць жанчына, асуджаная за забойства дзіцяці3

У Віцебску адкрыюць найбуйнейшы ў Беларусі зарадны хаб для электрамабіляў

Украінка расказала, як таксіст-беларус у Гданьску пагражаў выцягнуць яе сілай з машыны, бо яна адмовілася размаўляць па-руску80

Расія ўдарыла па Паўднёвым мосце ў Кіеве чатырма «Іскандэрамі»2

У Ваўкавыскім раёне зносяць найстарэйшы ў Беларусі цэментны завод

На канфэрэнцыі ў Дубліне Святлана Ціханоўская нагадала пра лёс палітвязня Вацлава Арэшкі ФОТАФАКТ 8

Прэм'ер Швецыі таксама не разумее, навошта Стуб і Сцёрэ званілі Пуціну1

Вядомы беларускі велагоншчык пайшоў працаваць у таксі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць