Грамадства66

З «памілаванага» ксяндза Генрыха Акалатовіча хочуць спагнаць вялізны штраф

Больш за тыдзень мінуў пасля вызвалення праз памілаванне Лукашэнкам палітзняволеных беларускіх каталіцкіх святароў — Генрыха Акалатовіча і Анджэя Юхневіча. Абодва ксяндза цяпер у Ватыкане, але пераслед іх у Беларусі не спыняецца, піша Katolik.life.

Генрых Акалатовіч

Вернікі даведаліся, што ксяндза Генрыха Акалатовіча чакае новы суд у Беларусі. Гаворка ідзе пра забарону яму выезду за мяжу, нягледзячы на тое, што ён ужо знаходзіцца за межамі краіны. Суд у Баранавіцкім раёне прызначаны на 2 снежня.

Прычынай абмежавання стаў вялікі доўг, прыпісаны святару. Раней, па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве», яго асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі і абавязалі выплаціць шкоду дзяржаве ў памеры 1,7 мільёна рублёў (прыкладна 500 тысяч еўра). У сувязі з гэтым быў накладзены арышт на маёмасць і буйныя сумы грошай, знойдзеныя пры затрыманні. Вядома, аднак, што маёмасць належыць парафіі, а большая частка грошай — сваякам святара, а не яму асабіста.

Усё гэта выглядае дзіўна, бо афіцыйна паведамлялася пра памілаванне ксяндза Акалатовіча. Выходзіць, што «памілаванне» было толькі частковым і не закранула фінансавыя абавязкі.

Абодва вызваленыя ксяндзы пакуль застаюцца ў Ватыкане, сувязі з імі няма — яны не могуць кантактаваць з прэсай і ўдзельнічаць у афіцыйных сустрэчах. На апошняй генеральнай аўдыенцыі Папы Рымскага перад яго паездкай у Турцыю беларускія святары заўважаныя не былі.

Каментары6

  • user
    28.11.2025
    НН, почему вы регулярно публикуете оскорбления Gorliwy Litwin в адрес беларусов? Чем он вам так дорог, что именно его комментарии модерации не подлежат?
  • .
    29.11.2025
    Белы ўсё жыццё паліваў брудам беларусаў і выступаў за хаўрус з Лукашэнкай.
    А зараз пераабуўся і вінаваціць беларусаў за тое, ўва што сам уляпаўся.

    Сутнасць яго прапаганды - дрэнна прыхаваны расізм. Бо ўсе злачынствы Лукашэнкі і карнікаў ён прывязвае да нібыта неад'емных якасцей беларускага народу, "Этнасу", "Калектыўнай Душы".
    Які механізм захавання дрэнных якасцей у беларусах, не расказвае. Бо каб не толькі адказаць на гэтае пытанне, а нават зразумець яго ключавую важнасць для ўсёй "тэорыі", патрэбны мінімальная логіка і навуковы падыход.
    У цемрашалаў-расістаў усё прасцей: нарадзіўся "няправільнай" нацыянальнасці - загадзя вінаваты.

    Тое, што ён піша, класіфікуецца ў большасці краін свету як крымінальнае злачынства - распальванне міжнацыянальнай варожасці.
  • Woodoo Cult
    29.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ1

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп з Сі Дзіньпінам дэманстравалі ў Вашынгтоне «сапраўды вялікае сяброўства»8

Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды памяняў працу11

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

Журналістаў, якім Трамп забараніў з'яўляцца ў Белым доме, зноў сталі туды пускаць1

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю9

Зяленскі паведаміў пра дамоўленасць адносна ракет-перахопнікаў для Patriot1

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў1

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў5

Памерла Марына Уладзі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ1

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць