Вайна66

За атакамі на расійскія нафтавыя танкеры каля ўзбярэжжа Турцыі стаіць СБУ

Марскія дроны Sea Baby атакавалі ў Чорным моры два падсанкцыйныя танкеры Kairos і Virat.

На відэа бачна, што пасля траплення абодва танкеры атрымалі крытычныя пашкоджанні і фактычна выведзены з ладу, гэта нанясе істотны ўдар па транспарціроўцы расійскай нафты, пераказвае заяву крыніцы «РБК-Украіна».

Напярэдадні стала вядома, што пажар пачаўся на ідучым у Наварасійск танкеры Kairos пад сцягам Гамбіі. Галоўнае ўпраўленне па марскіх справах Турцыі заявіла, што танкер загарэўся з-за знешняга ўздзеяння за 28 міляў ад узбярэжжа. Пасля гэтага танкер Virat, які знаходзіцца ля берагоў Турцыі, паведаміў пра задымленне.

Два акіянічныя танкеры, што знаходзяцца пад санкцыямі за перавозку расійскай нафты, амаль адначасова пацярпелі ад выбухаў каля ўзбярэжжа Турцыі; Турцыя назвала магчымай прычынай «знешняе ўмяшанне» і абвясціла, што адзін з танкераў пацярпеў двойчы, піша Bloomberg.

Міністэрства транспарту і інфраструктуры Турцыі заявіла, што раніцай у суботу судна Virat «зноў зведала напад, атрымаўшы нязначныя пашкоджанні правага борта». Пажару на борце няма, экіпаж пачуваецца добра. Выратавальнікі знаходзяцца на бяспечнай адлегласці ад судна. Судна застаецца стабільным», — сказана ў заяве.

Каментары6

  • Смотрящий
    29.11.2025
    Госсссподи,какая ложь (с) голосом Леонова
  • Дэімперыалізацыя і дэшавінізацыя
    29.11.2025
    Пайшла двіжуха
  • Вы не понимаете, это другое?
    29.11.2025
    Я всё понимаю, но, Никаких но, Россия уже давно не соблюдает каких-либо правил ведения войны, почему Украина должна? Пора россиякам понять, что война уже на их территории.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць