Грамадства5252

«Франак, адносіны паміж людзьмі могуць будавацца не толькі на маніпуляцыях». Пракоп‘еў даў водпаведзь Бяспалаву. І Вячорку

Сяргей Бяспалаў, былы прэс-сакратар Сяргея Ціханоўскага, апублікаваў пост, у якім расказаў, што канчаткова рассварыўся з Ціханоўскім і расчараваўся ў ім. «Для яго добры толькі адзін чалавек — Пракоп’еў», — сцвярджае Бяспалаў. Вадзім Пракоп’еў пракаментаваў «Нашай Ніве» сітуацыю. Ён патлумачыў, як бачыць будучыню Ціханоўскага, і нечакана звярнуўся да Франака Вячоркі.

Вадзім Пракоп’еў

Пракоп'еў тлумачыць свае намаганні па Ціханоўскім: «Мая логіка наступная: лёс Беларусі залежыць ад геапалітыкі. Наша вайна — частка сусветнай вайны. І, нягледзячы на тое, што правілы новага ўладкавання свету толькі пішуцца, ужо відавочна, што іх будуць пісаць у Вашынгтоне.

Беларускаму дэмакратычнаму руху патрэбны свой чалавек у ЗША. Нам не перашкодзіць, калі гэты чалавек будзе рэспубліканскіх перакананняў. Нам вельмі дапаможа, калі гэта будзе вядомы чалавек. Калі такі чалавек валодае абаяннем і харызмай і не баіцца выступаць са сцэны — нам моцна пашанцуе. А вось калі жыццёвая гісторыя такога чалавека падобная на палітычны трылер — гэта выкліча ў амерыканцаў жывы інтарэс, і наш уплыў у ЗША вырасце», — кажа ён.

Зразумела, такому чалавеку трэба многае ўмець, яму варта разабрацца ў нюансах амерыканскага палітычнага працэсу і амерыканскага этыкету, дадае Пракоп'еў. Яму патрэбна добрая англійская мова. Ён павінен быць узброены рэалістычнай стратэгіяй. Акрамя таго, ён павінен быць у стане прыцягваць фінансаванне ўнутры беларускай супольнасці, не залежаць ад амерыканскай фінансавай дапамогі і пазбягаць канфлікту інтарэсаў.

«Сяргей Ціханоўскі, акрамя сваёй гераічнай біяграфіі, яшчэ і серыйны прадпрымальнік. Яму не страшна застацца без грантаў. Яму цікава, як працуе палітыка ў ЗША. І ён хутка вучыцца.

Валоданне мовай — вырашальная задача. У адзіночнай камеры ў Сяргея быў час. Там не было дастаткова ежы, але былі кнігі. Сярод іх — слоўнік Мюлера. Дзякуючы гэтаму ў яго сфарміраваўся салідны пасіўны слоўнікавы запас; засталося толькі развіць размоўныя навыкі.

Рэжыму вельмі не спадабаецца, калі ў нас будзе голас у ЗША. Гэта мая пазіцыя, і я разумею, што іншыя могуць думаць інакш», — кажа Пракоп'еў.

Ён дадае, што прачытаў допіс Сяргея Беспалава, былога прэс-сакратара Сяргея.

«І вось што я думаю. Абвінавачванні ў тым, што я маніпулюю Сяргеем, выдаюць лад мыслення рэальнага аўтара гэтага допісу. Але я запэўніваю вас, Франак, што адносіны паміж людзьмі могуць будавацца не толькі на маніпуляцыях — і шчыра рэкамендую калі-небудзь паспрабаваць», — нечакана завяршае Вадзім Пракоп'еў.

Каментары52

  • не читало
    30.11.2025
    якое дачыненне Прокопьев, які хацеў перайменаваць вуліцу Старавіленскую - https://nashaniva.com/254994 - мае да Беларусі?
  • Tut
    30.11.2025
    Пракоп'еў так і не адказаў чаму Бяспалаў павінен выліваць тоны памыяў на офіс ад свайго імя. Калі гэта патрэбна Ціханоўскаму, хай гэта ён і робіць ад свайго імя. Замест гэтага прыплёў Франака, быццам ён кімсьці маніпулюе.
  • ??
    30.11.2025
    Крокам Руш, а якія вынікі дзейнасьці ў Вадзіма за амаль 5 гадоў? Ці яму патрэбна толькі ўчапіцца за якога-небудзь асла, каторы будзе разбураць працу іншых (незайздросную, па мерках спеца па харчевням), а чаму не ствараць сваё, ціпа, магутнае і сапраўднае?

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

Асабістая доктарка Лукашэнкі стала ўладальніцай сеткі аптэк11

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць