Грамадства138138

«Не хачу чуць «спердаляй да Украіны» толькі таму, што размаўляю з бацькамі па тэлефоне на рускай». Беларусы дзеляцца, чаму вяртаюцца з Польшчы

У сацсетках разгарэлася гарачая дыскусія.

Варшава. Фота: Jacek Kadaj / Getty Images

Арэнда кватэры — вырашальнае пытанне?

«Ёсць тут такія, хто жыў у Польшчы і вярнуўся назад у Беларусь?» — спытала беларуска ў Threads.

Дзяўчына адзначыла ў сваім допісе, што пасля амаль 4 гадоў у Польшчы вярнулася перш за ўсё праз жытло, бо кожны месяц у Варшаве яна плаціла за кватэру па 1000 даляраў, а ў Мінску ў яе ёсць свая кватэра.

«Але я ўсё гэтак жа сумую па дасяжнасці ўсяго і рытму жыцця. Дзяліцеся, а чаму вы вярнуліся і як вам тут», — пытаецца аўтарка допісу.

«Ключавы момант — свая кватэра ў Мінску. На цяперашні момант і тут можна ашалець ад арэнды і куплі жылля», — заўважаюць каментатары. Многія дадаюць, што цяпер годная кватэра ў Мінску здаецца за 600—700 даляраў на месяц.

«Мець магчымасць вяртацца ў Беларусь — прывілей (і я шчыра радая за тых, хто рэальна можа вяртацца). Значыць, дома нічога не пагражала, і прычыны пераезду былі эканамічныя, а не палітычныя», — гучыць каментар, напісаны па-беларуску.

«Як можна добраахвотна вярнуцца ў балота?» — задаецца пытаннем іншая жанчына.

«Жыву ў Кракаве, сваё жыллё, не ўяўляю ўжо жыццё ў РБ, мне там няма чаго рабіць. Тут праца, хобі, сябры, падарожжы. А калісьці было вельмі складана пераязджаць», — дзеліцца досведам іншая.

Але сярод каментатараў хапае тых, хто, як і аўтарка допісу, пасля жыцця ў Польшчы вярнуўся ў Беларусь і не шкадуе.

Пражылі каля 10 гадоў у Польшчы і вярнуліся ў Беларусь

Адна жанчына напісала, што вярнулася ў Беларусь дзеля лепшай будучыні для дзіцяці.

«Вярнулася ў Беларусь з дзіцём. Польшча стала не тая, як раней, ды і свая кватэра ў РБ ёсць. Перыядычна накатвае, і вельмі сумую і хачу вярнуцца. Але вучуся адаптавацца да жыцця ў Беларусі», — піша яна.

«Не вярнуся туды (у Польшчу. — НН) дзеля дзіцяці. Не хачу чуць хейт апошнія два гады «спердаляй да Украіны» толькі таму, што ў мяне зазваніў тэлефон і я размаўляю з бацькамі на рускай», — дадае яна.

«Вярнулася пасля 11 гадоў жыцця ў Варшаве, ні пра што не шкадую», — піша дзяўчына, якая пераехала назад у Мінск.

«Вярнуліся з мужам з Польшчы ў Беларусь. Нарадзілі дзіця, будуем дом, муж працуе, я ў дэкрэце. Родныя і сябры побач. Не шкадуем аб рашэнні. Дом у Польшчы мы б не пацягнулі, ды і пра сям’ю там зусім думак не было — адна праца», — піша іншая каментатарка.

«У Мінску ў мяне кватэра, сям'я, сябры. Цэны разы ў два ніжэйшыя. Бясплатная медыцына ці недарагая платная. Куча кругласутачных установаў і гіпераў. Сэрвіс, дзе не трэба стаяць у чарзе на вуліцы ў с*аную кавярню 20 хвілін», — дзеліцца яшчэ адзін мужчына.

Прадукты таннейшыя ў Беларусі?

Тыя, хто вырашыў вярнуцца, апроч аргументаў пра дарагую нерухомасць і высокія арэндныя стаўкі, нярэдка згадваюць праблемы з дакументамі. Іншыя заўважаюць, што без карты паляка ў Польшчы няма чаго рабіць, бо, маўляў, жыццё ператвараецца ў пастаянную пагоню за працай і дакументамі.

Адметна, што сярод тых, хто вярнуўся з Польшчы, хапае не толькі мінчан.

«Такaя ж гісторыя, як у вас, толькі вярнуліся ў Гродна», «Працаваць у Польшчы нармальна, але вярнулася ў сваю кватэру ў Брэсце», — пішуць людзі з іншых гарадоў.

Ёсць і тыя, хто толькі задумваецца пра вяртанне.

«Я з тых, хто пакуль не вярнуўся, але часта задумваецца», — піша шматдзетная маці з Беларусі і пералічвае плюсы і мінусы.

«Цэны ў РБ далёка не ніжэйшыя. Так, на малочку моцна ніжэйшыя. На ўсё астатняе плюс-мінус тое самае, а нешта ў Польшчы моцна танней. Ключавое — ёсць свая кватэра ў Беларусі, а тут здымаць трэба. Пакуль усё перакрывае магчымасць ездзіць па ЕС».

Яшчэ беларусцы падабаецца польская школа, бо там не прымушаюць наведваць розныя гурткі.

Знаходзяцца і тыя, хто вярнуўся ў Беларусь, але пры гэтым кожны дзень сумуе па Варшаве.

«Я пражыла ў Варшаве 9 гадоў. За жытло ў месяц было $1200, а ў Новай Баравой свая кватэра. Вярнуліся сям’ёй у пачатку 2024 года праз шмат розных фактараў. Сумую па Ваве кожны дзень».

Від на Новую Баравую. Фота: «Наша Ніва»

Тым не менш многія сыходзяцца ў меркаванні, што ўсё ж наяўнасць жытла ў Мінску — адзін з важных фактараў, які можа ўплываць на жаданне вярнуцца.

Аўтарцы допісу таксама раілі, што пры жаданні яна магла б прадаць кватэру ў Новай Баравой і набыць у Варшаве, на што тая адказала, што для гэтага не хапае яшчэ мінімум 100 тысяч даляраў.

Іншыя наогул адзначаюць, што пры пераездзе ў Польшчу не абавязкова ехаць у Варшаву з яе высокімі цэнамі на нерухомасць. Маўляў, у малых польскіх гарадах ёсць усё, што трэба для камфортнага жыцця.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары138

  • Куча гіпераў кругласутачна
    03.12.2025
    Чарка-шкварашнікі распавядаюць як добра жыць пры таталітарызме. Дзеці сто працэнтаў скажуць дзякуй
  • Спердаляй
    03.12.2025
    Это как нужно разговаривать по телефону, чтобы тебя спердаляли? Кричать в общественном месте? Да, поляки за такое и своим делают замечание.
  • Ёсік
    03.12.2025
    Шмат допісаў ябацек, якія нікуды не выязджалі, таму і не вярталіся. А чаго гэта ў Польшчы аб нараджэньні дзяцяці не думалі? Беларуская школа ўжо нічога добрага не дае, адное трэба ў дзетак усунуць - любоў да лукашэнкі, скажоныя падручнікі гісторыі, расейшчына.

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі10

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай32

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць