Свет55

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»

Міністэрства фінансаў ЗША часова адклала частку санкцый, накладзеных на расійскую нафтавую кампанію «Лукойл». Гэта азначае, што аўтазапраўкі кампаніі за межамі Расіі змогуць працягваць працу да 29 красавіка 2026 года, піша Deutsche Welle.

Фота ілюстрацыйнае

Дазвол выдадзены ў форме генеральнай ліцэнзіі, якая легалізуе транзакцыі гэтых заправак, каб «змягчыць шкоду для спажыўцоў і пастаўшчыкоў, якія хочуць праводзіць звычайныя транзакцыі».

У ЗША падкрэсліваюць, што рашэнне дазваляе працягваць працу АЗС «Лукойла» за мяжой, не дапускаючы пераводу сродкаў у Расію, якая знаходзіцца пад шырокімі санкцыямі ЗША і ЕС з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Гэта часткова прыпыняе меры, уведзеныя ў кастрычніку прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Паведамляецца, што рашэнне было прынята ў пачатку снежня, калі прадстаўнікі Белага дома сустрэліся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Маскве. Гэта сустрэча мела на мэце пошук кампрамісу адносна ўмоў спынення вайны ва Украіне.

Санкцыі супраць «Лукойла», «Раснафты» і іх 34 даччыных кампаній былі ўведзеныя ў кастрычніку 2025 года ЗША і Вялікабрытаніяй на фоне працяглай агрэсіі Расіі ва Украіне. Гэта былі адныя з найбольш жорсткіх мер супраць расійскай нафтавай індустрыі за апошні час.

Каментары5

  • понятно
    04.12.2025
    Всё, что надо знать о трампе, витькове, кушнере и остальных проходимцах из Белого Дома.....
  • М
    04.12.2025
    самы слабы і нягеглы прэзыдэнт за ўсю амэрыканскую гісторыю з пацешнымі блазнамі ў атачэньні, ганьбішча
  • Ну-ну
    04.12.2025
    Ляпідарна Геніяльна. Плян Рэйгана. Проста як заўжды, левакі, левалібэралы, глябалісты, маргінэс і ружовыя невероятные не разумеюць.

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны22

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

Зборная Беларусі па футболе прайграла Албаніі ў вырашальным матчы Лігі нацый14

Легендарны тэлескоп «Хабл» падае на Зямлю. НАСА тэрмінова шукае тых, хто яго выратуе або затопіць16

«Дайце круглую суму і год — будзе вам любы шэдэўр Мікеланджэла!» Улады запатрабавалі перарабіць «Быхаўскую мадонну». Аўтар падточвае яе балгаркай31

Зборная Беларусі прайграла заключны важны матч у Лізе нацый5

«Спадзяюся, ты памрэш і пазбавіш нас ад пакут». Пасля адстаўкі кіраўніка Nvidia падначаленыя расказалі пра ягоныя істэрыкі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны22

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць