Вайна1515

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.

«О, чувак. Паслухайце, расійска-ўкраінскія адносіны былі крыніцай пастаяннага расчаравання, я думаю, для ўсяго Белага дома», — заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША.

Джэй Дзі Вэнс. Фота: Kent Nishimura / Getty Images

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс выказаў спадзяванне, што ў найбліжэйшыя некалькі тыдняў адносна пытання заканчэння вайны РФ супраць Украіны будуць «добрыя навіны», — піша РБК-Украіна.

Падчас размовы журналісты спыталі, што найбольш яго засмучае на пасадзе віцэ-прэзідэнта ЗША. У адказ Вэнс сказаў, што яму пакуль не ўдалося заключыць дамову, якая б паклала канец вайне РФ супраць Украіны.

«О, чувак. Паслухайце, расійска-ўкраінскія адносіны былі крыніцай пастаяннага расчаравання, я думаю, для ўсяго Белага дома», — заявіў віцэ-прэзідэнт. Ён адзначыў, што ў Белым доме сапраўды думалі, ды і сам прэзідэнт ЗША Дональд Трамп казаў неаднаразова, што гэта будзе самая лёгкая вайна для вырашэння.

«І калі б вы, ведаеце, сказалі, што мір на Блізкім Усходзе лягчэй дасягнуць, чым мір ва Усходняй Еўропе, я б сказаў, што вы звар'яцелі», — дадаў Вэнс.

Адначасова чыноўнік захоўвае аптымізм і чакае «добрыя навіны» ўжо ў найбліжэйшыя тыдні. Ён падкрэсліў, што сітуацыя пакуль не каля фінішу, але прагрэс ёсць.

«Я сапраўды лічу, што мы дасягнулі вялікага прагрэсу, але пакуль што не дасягнулі фінішнай мяжы. Надзея ёсць, і, спадзяюся, у найбліжэйшыя некалькі тыдняў з'явяцца добрыя навіны на гэтым фронце», — рэзюмаваў Джэй Дзі Вэнс.

Каментары15

  • Чырвоныя Чаравічкі
    05.12.2025
    Бірг,добрае пытанне, мабыць для ЗША. Але мне падаецца гэта ўсё той жа папулізм...
  • Док
    05.12.2025
    Бірг, для нью-йоркских риелторов, для пациентов с острой нехваткой нобелевской премии, для родственников и друзей рыжего, зарабатывающих на инсайдах... Для тактиков, но но не стратегов.
  • Крыжадзюб
    05.12.2025
    у́лада купі - прадай , нейкае пазорышча

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць