Грамадства11

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»

Каталіцкая парафія ў Стоўбцах аднаўляе гістарычную капліцу, якая знаходзілася пры разбураным савецкай уладай касцёле святога Казіміра. У 1958 годзе быў знішчаны ўвесь комплекс разам з капліцай святога Дамініка, але ў 2023 годзе парафія атрымала ў карыстанне зямельны ўчастак, дзе знаходзіўся гістарычны храм, піша Katolik.life.

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»
Фота: facebook.com/igor.lachouk

На гэтым месцы ладзілі раскопкі і знайшлі склепы касцёла і парэшткі Слугі Божага Фабіяна Малішоўскага, якога называюць «цудатворцам Стаўбцоўскім».

У гістарычным месцы ўжо аднавілі браму-званіцу, а цяпер адбудоўваюць капліцу, у склепах якой знаходзілася да Другой сусветнай вайны труна Малішоўскага. Тут жа, верагодна, зноў размесцяць яго парэшткі.

Таксама ў планах — аднавіць склепы касцёла, дзе знаходзяцца пахаванні фундатараў і манахаў-дамініканцаў.

Парафія паказала магчымы праект копіі капліцы і ўсяго комплексу. Ці стане капліца прыгажэйшай за арыгінал — «залежыць ад фінансавання», адзначыў пробашч парафіі ксёндз Ігар Лашук.

Фота: facebook.com/igor.lachouk

Раней Ігар Лашук прызнаваў, што цесна супрацоўнічае з праўладным бізнэсоўцам Аляксандрам Зайцавым, які ахвяраваў грошы на будаўніцтва новага касцёла святога Казіміра. Ксёндз нават запісаў на сваё імя адну з кампаній, звязаных з Зайцавым, каб дапамагчы яму такім чынам абыходзіць накладзеныя заходнімі краінамі санкцыі. 

Верагодна, ён жа фінансуе і праект па аднаўленні капліцы.

Каментары1

  • Ёсік
    06.12.2025
    Па выяве бліжэй да праваслаўя, а не каталіцызму, толькі крыж заходні. За савецкім часам зьнішчалі цэрквы, а папЫ зараз сьпяваюць, як добра было ў тыя часы, які выдатны сталін, не зважаючы, што пры ім царкоўнікаў забівалі. Крывадушнікі, дык навошта хадзіць да такіх на нейкія споведзі?

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць