Меркаванні1616

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»

Навіна пра тое, што гурт «Дразды», які большасць сваіх песень выконвае на беларускай мове, спыняе выступы, выклікала хвалю абмеркавання.

Сам Карпанаў да гэтага скардзіўся на некаторых «гіперактыўных блогераў», якія патрабуюць забараніць групу: называюць імя Вольгі Бондаравай. Апошнім часам «Дразды» атрымалі дазвол на выступы ў абласных цэнтрах, а вось у сталіцу яе не пускаюць.

«Дажыліся»

«У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай» — гэты каментар набраў найбольш лайкаў.

«Дажыліся», — заўважае на гэта адзін з гледачоў.

Іншыя таксама не хаваюць свайго абурэння:

«З якога перапуду ў Беларусі нельга спяваць на роднай мове?», «Што за недарэчнасць? Беларускі гурт забараняюць за беларускую мову????», «Гэта як? Забараняць на беларускай у Беларусі?»

«Забараніць Бондараву»

Другім па папулярнасці стала пытанне:

«Хто ўвогуле такая Вольга Бондарава??».

Карыстальнікі масава прапаноўваюць прымяніць тыя ж самыя меры да самой даносчыцы:

«Прапаную забараніць Вольгу Бондараву», «Забараніць Вольгу Бондараву))», «Забараніце Бондараву. Дразды — суппер група», «Калі мы Бондараву забаронім?» — пішуць гледачы і атрымліваюць істотную падтрымку.

«Калі ўжо забароняць гэтых блогераў?», «А можа лепш блогераў забараніць», «Забараніце тых блогераў, якія хацелі закрыць групу «Дразды»!!!», — уносяць прапановы іншыя, не згадваючы канкрэтных імёнаў.

Трэці па папулярнасці водгук закрануў моўнае пытанне і недарэчнасць прэтэнзій:

«Ну, увогуле гэта беларуская група. І што дзіўнага ў тым, што спявае на беларускай?»

«Дразды» заслужылі дзяржаўныя ўзнагароды»

Асноўная ж маса паведамленняў — гэта словы падтрымкі і прызнанне ў любові да творчасці «Драздоў». Людзі адзначаюць талент музыкаў.

«Дразды вельмі таленавітыя, няхай выступаюць, народ іх вельмі любіць», — гэтая прапанова атрымала больш за 1400 лайкаў.

«Дразды» — наша беларуская група. Выступайце з богам. Вас усе любяць. Вы сапраўдныя беларусы», «Лепшы Беларусі гурт», «Як жа так? Гэта наша родная мова. Ганарыцца гэтым трэба. Добра спяваюць», «Яны вельмі класныя, трэба выступаць)», «Дразды вы найлепшыя», «Адна толькі песня «Не прадаецца хата бацькоў» чаго вартая. Малайцы хлопцы!»

Некаторыя гледачы лічаць, што замест забаронаў музыкі заслугоўваюць афіцыйнага прызнання:

«Ды ім народнікаў трэба даваць такія песні людзі з усяго свету едуць у Беларусь слухаць іх!», «На мой погляд за сваю вялікую працу група «Дразды» заслужыла дзяржаўныя ўзнагароды».

«Не здавайцеся»

Слухачы з рэгіёнаў супакойваюць музыкаў і заклікаюць не спыняць дзейнасць з-за праблем у Мінску.

«Акрамя Мінска, Вас чакаюць усюды! Нават не думайце сыходзіць! Праблема для Мінчукоў, бо трэба ехаць у рэгіёны, каб Вас пачуць)», «Дарагія «Дразды», трымайцеся! Вашы песні ўслаўляюць прыгажосць нашай краіны, векавыя каштоўнасці, на якіх трымаецца Беларусь!», «Хлопцы! Не здавайцеся. Вы лепшыя!!!» — выказваюць словы падтрымкі гледачы.

Зрэшты, знайшліся і тыя, хто паставіў пад сумнеў праўдзівасць інфармацыі з роліка.

«Гэта фэйк!»

«Мне смешна, не верце, усё гэта фэйк, наадварот, беларуская мова ўсюды вітаецца», — сцвярджае нехта.

Каментары16

  • Иван Тертель
    09.12.2025
    Кто не с нами, тот против нас. Кто там еще за 2020 год не определился? Да я им еще выезд из страны на 40 лет закрою
  • Pupupu
    09.12.2025
    На двары амаль 2026, ад 2020 ніхто не заўважыў дыскрымінацыі беларускай культуры ў Беларусі.
  • extrym
    09.12.2025
    Дзіцячы лепет, бондарава адна мае большы ўплыў чым усе гэтыя каментатары. Народу няма, насіленіе

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ27

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ27

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць