Свет1010

Зяленскі пра выбары: Я заўсёды гатовы

Журналісты італьянскага выдання La Repubblica сустрэліся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Рыме, куды ён прыехаў з візітам, і папрасілі пракаментаваць сказанае Дональдам Трампам у інтэрв'ю выданню Politico адносна неабходнасці правядзення ва Украіне выбараў.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Ebrahim Noroozi / AP

«Я заўсёды гатовы», — адказаў Зяленскі пра заклік Трампа правесці выбары ва Украіне. 

У сваім інтэрв'ю Дональд Трамп заявіў, што ва Украіне цяпер

«важны момант для правядзення выбараў. Яны выкарыстоўваюць вайну, каб не праводзіць выбараў, але ва ўкраінскага народа павінна быць такая магчымасць. Магчыма, пераможа Зяленскі. Не ведаю, хто пераможа. Але ў іх даўно не было выбараў. Ведаеце, яны гавораць пра дэмакратыю, але ў пэўны момант гэта ўжо перастае быць дэмакратыяй».

У Еўрасаюзе ў той жа час раней падкрэслівалі, што Зяленскі з'яўляецца дэмакратычна абраным прэзідэнтам, а правядзенне выбараў магчымае толькі тады, калі гэта дазволяць умовы бяспекі ваеннага часу.

Апошнія прэзідэнцкія выбары ва Украіне прайшлі вясной 2019 года, тады перамог Уладзімір Зяленскі. Наступныя выбары меліся, згодна з Канстытуцыяй, прайсці ў 2024 годзе, але праз вайну іх не правялі. Згодна з мірным планам Трампа, выбары павінны прайсці цягам 100 дзён з часу падпісання перамір'я.

Каментары10

  • Оказался другим человеком
    09.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • SK
    09.12.2025
    Схіляюся да думкі, што Мідас лжэ.
  • Аналiтык
    09.12.2025
    А у Беларусi Трамп не хоча дэмакратычныя выбары? Iх у краiне даўно не праводзiлi.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць