Грамадства1818

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Пасля скаргаў на холад на швейнай фабрыцы ў Жлобіне дзяржТБ зняло сюжэт, каб паказаць, што «ўсё нармальна», але атрымалася наадварот. Работніца, якая трапіла ў кадр у футры, расказала пасля крыху пра сябе ў сацсетках.

Скрын відэа: trkgomel / Telegram

Усё пачалося са скаргі работніц швейнай фабрыкі ў Жлобіне на жахлівы холад у цэхах прадпрыемства. Паводле іх слоў, тэмпература трымаецца на ўзроўні 10 градусаў, і працаваць у такіх умовах вельмі цяжка.

Пасля скаргаў дзяржТБ выпусціла рэпартаж з фабрыкі. Прапагандысты хацелі пераканаць, што з тэмпературай усё нармальна. На фабрыку прыехала праверка. Кантралёр заявіў, што ў цэху не 10 градусаў, а 18. Але паколькі гэта ўсё роўна на 2 градусы ніжэй за норму, кіраўніцтву загадалі выправіць сітуацыю. 

Пры гэтым адна з работніц, якую паказалі ў сюжэце, вымушана была працаваць у футры. Яна прызналася, што ёй холадна, таму даводзіцца ўцяпляцца. Адзенне выглядала занадта цёплым для «18 градусаў». Паскардзілася на холад і іншая супрацоўніца — яна працавала ў вязанай кофце.

Дырэктар фабрыкі паабяцала ўвесці дадатковыя перапынкі, каб супрацоўніцы маглі «пагрэцца каля мікрахвалёвак і чайнікаў» у пакоі для прыёму ежы.

Пра гэту сітуацыю расказалі ў тыктоку. У выніку відэа пабачыла адна з гераінь рэпартажу — тая самая дзяўчына ў зімовым адзенні.

«Я тая самая ў футры. Працую там. Задавайце пытанні», — напісала работніца ў каментарыях да відэа. Ганне 18 гадоў. Высветлілася, што на фабрыку яна трапіла па размеркаванні.

Дзяўчына ўдакладніла ў каментарах, што ў яе пад футрам яшчэ дзве кофты.

На прапанову працягваць скардзіцца далей работніца адказала, што гэта бескарысна. Таму, паводле яе слоў, «даводзіцца цярпець і чакаць заканчэння адпрацоўкі».

Пры гэтым дзяўчына адзначыла, што іншай працы ў Жлобіне шмат.

Калі ў яе пацікавіліся заробкам, швачка адказала шчыра:

«Я нават такія лічбы баюся называць. Адзін раз у краму схадзіць, купіць папіць — і хопіць на гэтым».

Карыстальнікі тыктоку ў большасці дзівяцца, як у такіх умовах можна працаваць, і засцерагаюць пра наступствы для здароўя. Некаторыя раяць паспрабаваць пераразмеркавацца, бо наймальнік не выконвае ўмовы працы, прапісаныя ў кантракце.

Адна з жанчын дадала, што праблема на гэтай фабрыцы існуе дзесяцігоддзямі: яе маці адпрацавала на згаданым прадпрыемстве 40 гадоў.

«Заўсёды там холадна было, як ні апраніся. А яшчэ няма маразоў. А раней на самай справе было 10 градусаў», — рэзюмавала яна.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • Шл
    11.12.2025
    Канешне, як скажаце. Уся справа ў холадзе.
  • Holy crap
    11.12.2025
    цяперака памаладзела
  • Бацяры
    11.12.2025
    Шл, і ў карупцыі ва Ўкраіне

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры6

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах2

У кавярню ў Мінску нясуць кабачкі ў абмен на каву4

«Яжмаці, яжнараджала»: дэпутат-ваенкам прайшоўся па жанчынах, якія супраць надглядаў у школах45

Мінчук хацеў перавесці без камісіі грошы і страціў 150 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры6

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць