Грамадства22

У Мінску праходзяць перамовы Лукашэнкі і амерыканскай дэлегацыі

Прэс-служба Лукашэнкі пацвердзіла перамовы Аляксандра Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй на чале з Джонам Коўлам.

Як піша «Пул першага», перамовы прайшлі сёння, але працягнуцца і заўтра.

«Наша Ніва» сёння раніцай паведамляла, што перамовы маглі пачацца ўчора.

Лукашэнка павіншаваў Коўла з прызначэннем яго спецпасланнікам ЗША ў Беларусі.

«Ты цяпер галоўны па Беларусі ў нас. Перадайце Трампу, што мы нешта павінны зрабіць у сувязі з гэтым. І мы зробім».

«У нас шмат пытанняў. Свет мяняецца вельмі хутка, з'яўляюцца новыя праблемы, якія мы з вамі павінны абмеркаваць. А магчыма, і вырашыць сякія-такія пытанні», — сказаў Лукашэнка.

Апошні візіт дэлегацыі ЗША ў Мінск на чале з пасланнікам Дональда Трампа Джонам Коўлам быў у верасні. Пасля той сустрэчы вызвалілі і дэпартавалі ў Літву 51 палітвязня.

Каментары2

  • Сашка ведае што Нафтавыя тарыфы Трампа і Захаду санкцы
    12.12.2025
    "У Мeнску праходзяць перамовы Лукашэнкі і амерыканскай дэлегацыі" Сашка ведае што Нафтавыя тарыфы Трампа і Захаду санкцыі прывядуць да поўнай дэзынтэграцыі пуцінскай ваеннай, імперскай эканоміцы
  • Ёсік
    12.12.2025
    Спрабуюць мадуру прыстроіць? Ты, цябе, перадай. Хамаваты дырэктар саўгаса, як такога можна называць палітыкам. Уладзімір Уладзіміравіч, што пажадаеце, канешне вам, я вас помню. А да астатніх на ты, як быццам сябра. Плуг ты, а не палітык.

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

У Паўночнай Македоніі памерла беларуская турыстка

Павольна сыходзьце, не паварочваючыся да яго спінай. Пад Асіповічамі заўважылі вялікага мядзведзя4

Беларускія спецслужбы выведваюць інфармацыю пра ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»9

«Я трымаў дзве галоўкі часнаку, а ён ляцеў за мной». Прадавец з Херсона расказаў, як за ім ганяўся расійскі дрон5

ЗША сталі часцей адмаўляць беларусам у прытулку6

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць