Здароўе

Як адрозніць грып ад прастуды і што за «ганконгскі» вірус?

Лекар-інфекцыяніст прыёмнага аддзялення гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы Мінска Мікіта Салавей у фэйсбуку расказаў пра сімптомы грыпу і яго лячэнне.

Доктар адзначае, што амаль усе пацыенты ў бальніцы з грыпам не прышчапляліся ў гэтым годзе.

«Шмат шуму ў СМІ вакол «ганконгскага» віруса H3N2. Напраўду гэта звычайны варыянт грыпу А (H3N2), які цыркулюе ўжо шмат гадоў разам з грыпам A(H1N1) і грыпам B. Кожны сезон можа «лідзіраваць» адзін з іх, але ўсе тры здольныя выклікаць цяжкі ход інфекцыі і ўскладненні», — адзначае медык.

Чым грып адрозніваецца ад прастуды? Гэта не звычайнае ВРВІ, тлумачыць Салавей. Падчас грыпу чалавеку вельмі дрэнна агулам: высокая тэмпература і выяўленая інтаксікацыя — галоўная прычына зваротаў па дапамогу.

Тыповыя сімптомы грыпу:

  • тэмпература амаль заўсёды вышэйшая за 38°C, часта 39—40°C, трымаецца 3—5 дзён

  • моцная слабасць, ламаніна ў цягліцах і суставах

  • інтэнсіўны галаўны боль

  • боль у вачах, святлабоязь, слёзацячэнне

  • кашаль і насмарк часта з'яўляюцца на 1—2 дзень пасля тэмпературы

  • кашаль сухі, цяжка адкашляцца

  • у дзяцей, радзей у дарослых, магчымыя млоснасць, ваніты, дыярэя, боль у жываце

Існуюць экспрэс-тэсты і ПЦР для вызначэння грыпу, але часцей лекар ставіць дыягназ па тыповай клініцы і аглядзе.

Доктар Салавей тлумачыць, якое лячэнне прызначаюць:

«Адзіны прэпарат з даказанай эфектыўнасцю — асельтамівір. Асабліва эфектыўны, калі пачаць у першыя 48—72 гадзіны хваробы, — хутка спыняе далейшае развіццё грыпу.

Ён асабліва важны для цяжарных (дазволены на любым тэрміне, зніжае рызыку цяжкага ходу). Іншых сродкаў з даказанай эфектыўнасцю супраць грыпу ў нас няма».

Лягчэй перанесці грып таксама дапамагае шмат вадкасці (любой, мінімум 30 мл/кг + 10 мл/кг на кожны градус павышэння тэмпературы цела звыш 37 градусаў у суткі раўнамерна на працягу дня) і жарапаніжальныя (парацэтамол, ібупрафен, калі тэмпература вышэйшая за 38,5 градуса).

«Антыбіётыкі патрэбныя толькі пры бактэрыяльных ускладненнях, ніколі ў першыя дні. І прызначае іх толькі лекар!» — адзначае медык.

Для прафілактыкі важная штогадовая вакцынацыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць