Грамадства3434

Калеснікава і Бабарыка сказалі, што не шкадуюць пра сваё рашэнне ў 2020-м

«У такія пераломныя моманты: калі ты можаш, значыць, ты павінен».

Фота: LookByMedia

Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка на першай прэс-канферэнцыі пасля вызвалення адказалі, ці не шкадуюць яны пра тое, што ўсё адбылося менавіта так.

«Гэта, напэўна, пытанне, якое мне задаюць часцей за ўсё за апошнія 5 гадоў ад усіх. Пачынаючы ад усіх людзей, якія са мной знаходзіліся побач на суседніх месцах у камерах, заканчваючы тымі, хто вёў следства. І нават праз 5 гадоў мне гэтае пытанне не перастаюць задаваць, і вы таксама мне яго задаяце.

Не, я ні пра што не шкадую. Я мяркую, што бываюць такія часіны, якія перад намі ставяць такія пытанні, складаныя пытанні, і мы павінны рабіць складаны выбар.

Гэты складаны выбар я зрабіла вельмі лёгка, бо я была і застаюся абсалютна ўпэўненая, што я падтрымала правільную ідэю, я падтрымала свае каштоўнасці, якія выказвае Віктар Дзмітрыевіч і Эдуард Бабарыка, ягоны сын.

Я такая не адна, нас вельмі шмат. І нават цяпер, прайшоўшы праз вельмі цяжкія выпрабаванні і пакуты, якія для мяне часткова скончыліся, а для многіх людзей яны яшчэ працягваюцца, я заўсёды пра гэта памятаю…

Я ўсё адно думаю, што ў такія пераломныя моманты: калі ты можаш, значыць, ты павінен. І вось, мабыць, гэта адказ на ваша пытанне».

Калеснікава расказала, што плануе прабавіць час з блізкімі, заняцца музыкай і падарожнічаць.

Віктар Бабарыка адзначыў:

«Я ўсё жыццё рабіў тое, што я лічыў правільным і патрэбным. У 2020 годзе я зрабіў — мы зрабілі — тое, што мы маглі зрабіць. Ты можаш сябе дакараць толькі, калі ты чагосьці не дарабіў.

Рашэнне [удзельнічаць у выбарах] было правільным у момант яго прыняцця.

Таму не, я не шкадую пра тое, што я зрабіў. (…) Мы не прайгралі. Мы выйгралі. Мы не атрымалі прыз — але мы апынуліся мацнейшымі».

Бабарыка таксама згадаў учынак Калеснікавай з пашпартам.

«Не ведаю, ці перадавалі Машы ці не, але цяпер я хачу публічна сказаць… Нават дзень не памятаю, але момант, калі я зразумеў, што ўсё было зроблена правільна. Гэта калі Маша парвала пашпарт.

Я ведаю, што менавіта ў той момант я зразумеў правільнасць рашэння, бо … (…) Гэта было зроблена цалкам эмацыйна. А калі гэта так, значыць, давярайце жаночай інтуіцыі».

Каментары34

  • Шчаслівых падарожжаў, Марыя!
    14.12.2025
    Калеснікава расказала, што плануе правесці час з блізкімі, заняцца музыкай і падарожнічаць./

    Сергей Ціханоўскі на першай прэс-канферэнцыі пасля вызвалення сказаў, што будзе змагацца за вызваленне астатніх палітвязняў і падзякаваў Трампу за вызваленне.

    Калеснікава ж на першай прэс-канферэнцыі пасля вызвалення падзякавала Лукашэнку і сказала, што далей плануе заняцца музыкай і падарожнічаць.
  • Мифическое мышление
    14.12.2025
    Бабарико летом 2020го: "Массовые репрессии это мифотворчество".
    Бабарико в декабре 2025го (на следующий день после принудительной депортации из Беларуси): "Мы выиграли".
  • Пытанне
    14.12.2025
    Мария Калеснікава: "Не, я ні пра што не шкадую".

    І пра тое, што ў жніўні 2020 года адвяла натоўп пратэстоўцаў ад палацу Лукашэнкі і сказала "Ідзіце і гуляйце па горадзе, не парушаючы закон", таксама не шкадуе?

Цяпер чытаюць

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы

Усе навіны →
Усе навіны

Шторм нарабіў бяды ў Вілейскім і Маладзечанскім раёнах1

Беларус з Канады некалькі гадоў судзіўся з жонкай за дзяцей. Жонка хацела, каб выплачваў грошы і на яе ўтрыманне9

Тэлеграм-канал Марыны Золатавай прызналі экстрэмісцкім1

На «Беларуськаліі» загінуў 29‑гадовы рабочы

Ціханоўская заклікала беларусаў на эміграцыі быць больш актыўнымі, а не спадзявацца на кабінеты56

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу13

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot19

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць