Свет77

Дарадчыца Трампа ахарактарызавала яго як помслівую асобу з характарам алкаголіка, а Маска — як кетаміншчыка

Кіраўніца апарату Белага дома С'юзан Уайлс нечакана адкрыта выказалася ў інтэрв'ю амерыканскаму часопісу Vanity Fair. Сярод іншага яна заявіла, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае «характар алкаголіка», рысы якога ўзмацняюцца пры ўжыванні спіртнога.

С'юзан Уайлс. Фота: Yuri Gripas / Abaca / Bloomberg via Getty Images

Уайлс распавяла, што вырасла з бацькам-алкаголікам і добра разбіраецца ў падобных «яскрава выяўленых асобах». Яна падзялілася ацэнкамі Трампа і яго атачэння так, нібыта ёй не даводзіцца баяцца за сваё працоўнае месца, піша BILD.

Вось самыя прыкметныя выказванні:

Трампам рухае прага помсты. Многія дзеянні падчас яго другога тэрміну прадыктаваны імкненнем да адплаты. «Я не думаю, што ён прачынаецца раніцай і думае пра помсту. Але калі з'яўляецца магчымасць, ён ёю скарыстаецца», — кажа Уайлс.

Трамп ігнаруе парады, у тым ліку па пытаннях дэпартацый, мытных пошлін і памілаванняў. Напрыклад, Уайлс распавядае, што беспаспяхова спрабавала пераканаць яго адкласці абвяшчэнне буйных мытных тарыфаў, паколькі сярод яго дарадцаў існавалі «сур'ёзныя рознагалоссі» наконт гэтага.

«Ён дзейнічае ў перакананасці, што няма нічога, чаго ён не змог бы дамагчыся. Нічога, абсалютна нічога», — кажа пра яго характар дарадца.

Уайлс таксама непахвальна выказваецца пра віцэ-прэзідэнта Джэй Дзі Вэнса. Паводле яе слоў, ён «ужо дзесяцігоддзе з'яўляецца канспіролагам», а яго ператварэнне з крытыка Трампа ў лаяльнага саюзніка было «цалкам палітычна матываваным».

Пра тэхналагічнага мільярдэра і былога саюзніка Трампа Ілана Маска Уайлс кажа, што ён — прызнаны спажывец кетаміну і «дзівак, як гэта часта бывае з геніямі».

Пасля публікацыі інтэрв'ю Уайлс абрынулася з крытыкай на Vanity Fair у X і заявіла, што яе словы вырваны з кантэксту.

«Апублікаваны сёння раніцай артыкул — гэта ілжывы заказны матэрыял супраць мяне і найлепшага прэзідэнта, найлепшых супрацоўнікаў Белага дома і найлепшага кабінета ўсіх часоў.

Былі праігнараваны важныя кантэксты, і многае з таго, што я і іншыя казалі пра каманду і прэзідэнта, было апушчана. Пасля прачытання я зыходжу з таго, што гэта зроблена для таго, каб намаляваць паслядоўна хаатычны і негатыўны вобраз прэзідэнта і нашай каманды», — напісала яна.

На артыкул таксама адрэагавала прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Левіт: у Трампа «няма больш важнай ці больш лаяльнай дарадцы, чым С'юзі», і ўвесь урад, «удзячны ёй за яе разважлівае кіраўніцтва», згуртавана стаіць за Уайлс.

Каментары7

  • Культура адмены
    17.12.2025
    А Байдэн з дэмакратамі быў чалавекалюбцам!
  • ахаха
    17.12.2025
    извините, но Маск далеко не гений. гениями являются команды инженеров spacex и тесла. а у данного товарища iq очень даже приземленный
  • Кальян
    17.12.2025
    Я ж вам говорил, что Трамп пьяный Лукашенко звонил из самолёта, а вы мне не верили

Цяпер чытаюць

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч34

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

У вёсцы на Гродзеншчыне можна купіць палову вуліцы за 315 рублёў3

Памёр Андрэй Салаўянаў4

«Выключылася святло — і ўсё адбылося». Новыя сведчанні пра смерць Андрэя Паднябеннага ў калоніі5

Міліцыя назвала імёны людзей, якіх лічыць датычнымі да «Нашага дома» Вольгі Карач2

На вучэннях на Віцебшчыне ловяць людзей з заплечнікамі і джыпы, якія «збіраюцца прарваць мяжу»6

Стральба паміж ГУР і СБУ. Хто стаў прычынай канфлікту?23

«Меркавана, загінуў. Эвакуяваць немагчыма». Мінскі аддзелачнік Аляксей не вернецца з вайны супраць Украіны9

Момант жорсткага ДТЗ у Гродне трапіў на ВІДЭА: 18‑гадовы кіроўца, ратуючыся ад сутыкнення, некалькі разоў перакуліўся6

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч34

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць