Свет11

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць расійскай нафты, калі Расія адхіліць мірнае пагадненне

ЗША рыхтуюць новы пакет санкцый у дачыненні да энергетычнага сектара Расіі, каб узмацніць ціск, калі Масква адхіліць мірнае пагадненне з Украінай, піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы.

Фота: Lookby.media

Разглядаюцца меры супраць суднаў «ценявога флоту» Расіі і супраць трэйдараў, якія спрыяюць здзяйсненню здзелак. Гэтыя планы міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт абмяркоўваў падчас сустрэчы з групай еўрапейскіх паслоў на пачатку тыдня.

Прадставіць новыя санкцыі ЗША могуць ужо на гэтым тыдні — аднак канчатковае рашэнне застаецца за Дональдам Трампам, адзначаюць крыніцы.

Адначасова пасол Украіны ў ЗША Вольга Сцефанішына паведаміла, што чацвёра амерыканскіх сенатараў (двое рэспубліканцаў і двое дэмакратаў) унеслі ў Сенат двухпартыйны законапраект пад назвай «Decreasing Russian Oil Profits Act of 2025», які прадугледжвае санкцыі за куплю або садзейнічанне імпарту расійскай нафты і нафтапрадуктаў. Паводле яе слоў, у выпадку прыняцця законапраекта ён абавяжа прэзідэнта ЗША на працягу 90 дзён ужыць санкцыі ў дачыненні да тых, хто спрыяе імпарту расійскай нафты. Спіс будзе фармаваць міністр фінансаў пасля кансультацый з дзяржаўным сакратаром.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Маскве вядома пра планы распрацоўкі новых санкцый. «Тое, што ў шэрагу кабінетаў у Вашынгтоне такія планы існуюць, — пра гэта добра вядома. Любыя санкцыі шкодзяць справе наладжвання адносін. Гэта відавочна», — сказаў Пяскоў.

Каментары1

  • Слава ЗСУ!!!!!
    17.12.2025
    Самые лепшые санкцыі гэта дроны ЗСУ

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект14

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Анатоль Кашпіроўскі9

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект14

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць