Вайна11

Украіна нанесла ўдар па расійскім вайсковым караблі ў Каспійскім моры

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ў Каспійскім моры УСУ ўдарылі па расійскім вайсковым караблі і нафтагазавай платформе.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле звестак украінскага вайсковага ведамства, у ноч на 19 снежня ўкраінскія дроны атакавалі патрульны карабель праекта 22460 «Охотнік», які знаходзіўся побач з нафтагазавым радовішчам.

Таксама была пашкоджаная буравая платформа на радовішчы імя Філаноўскага, якое належыць кампаніі «Лукойл». Паводле УСУ, платформа выкарыстоўваецца для забеспячэння паліўнымі рэсурсамі расійскіх войскаў. Ступень пашкоджанняў пакуль невядомая.

Апошнімі месяцамі Украіна павялічыла колькасць удараў па расійскай нафтавай інфраструктуры. Дроны УСУ атакавалі некалькі танкераў «ценявога флоту» Расіі ў Чорным і Міжземным моры і нафтавую платформу ў Каспійскім моры. У адказ на атакі на танкеры Уладзімір Пуцін пагражаў «адрэзаць Украіну ад мора» і дапускаў магчымасць удараў па суднах хаўруснікаў Кіева.

Каментары1

  • толлькі
    21.12.2025
    развал рф

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік лагістычнай кампаніі з Літвы: «У нас і цяпер сярод кіроўцаў 80% з Беларусі»2

Двое грамадзян Беларусі могуць быць датычныя да дыверсіі на абаронным заводзе ў Румыніі2

Больш за палову тэлегледачоў у Беларусі — старэйшыя за 55 гадоў5

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі14

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць