Грамадства22

Кубракоў агучыў лічбы дэпартацыі замежнікаў з Беларусі за 2025 год

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падвёў вынікі міграцыйнай палітыкі за бягучы год. Паводле яго слоў, нягледзячы на «адкрытасць і добразычлівасць» краіны, да парушальнікаў заканадаўства прымяняюцца жорсткія меры.

Кіраўнік МУС Іван Кубракоў расказаў, што за 2025 год з Беларусі былі дэпартаваныя каля 3 тысяч замежных грамадзян. Ён заявіў, што краіна праводзіць адкрытую міграцыйную палітыку, але патрабуе ад гасцей выканання законаў.

Паводле слоў Кубракова, замежнікаў не выправаджваюць імгненна: пасля першага парушэння выносіцца папярэджанне, і толькі ў выпадку паўторнага здарэння чалавека абавязваюць пакінуць рэспубліку. 

У МУС таксама адзначаюць істотны рост працоўнай міграцыі. За дзевяць месяцаў 2025 года колькасць іншаземцаў, якія прыехалі ў краіну на заробкі, вырасла ў паўтара раза ў параўнанні з мінулым годам — з 21 тысячы да 32 тысяч чалавек. За апошнія пяць гадоў — больш чым у тры разы. 

Каментары2

  • кое что и так
    21.12.2025
    #Паводле слоў Кубракова, замежнікаў не выправаджваюць імгненна: пасля першага парушэння выносіцца папярэджанне, і толькі ў выпадку паўторнага здарэння чалавека абавязваюць пакінуць рэспубліку. "

    это можно только приветствовать, надеюсь, что после падения режима агрофюрера это также останется ради безопасности наших детей и женщин.
  • Тутэйшы
    21.12.2025
    Гэта што за адкіды едуць зараз у сінявокую, калі пасля другога парушэння дэпартавалі каля трох тысяч мігрантаў

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?2

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА12

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?2

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць