Меркаванні1919

Беларусы расказалі, як іх падманулі ў БРСМ

Ролік у тыктоку пра Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі справакаваў бурную рэакцыю людзей. «Калі прымушаюць любіць радзіму, то любіць яе няма за што», — гэта яшчэ самае лёгкае, што напісалі ў каментарах.

Ілюстрацыйнае фота / сацсеткі

Карыстальнікі тыктока згадваюць, як іх спрабавалі завабіць у БРСМ абяцаннямі розных ільгот, якія на практыцы аказаліся пустым гукам:

«Ой, мне калісьці таксама ў школе распавядалі пра «плюшкі» БРСМ… Па факце ж, акрамя пабораў, не было нічога… Затое плаці рэгулярна…»

222 чалавекі пацвердзілі тое самае лайкамі.

«У сэнсе — дадатковыя балы пры паступленні? Гэта чымсьці абгрунтавана?» — задаецца пытаннем недасведчаны глядач. Яму тлумачаць:

«Ніякіх балаў не даюць, але калі я не памыляюся, у выпадку, калі будзе апошняе месца, і на яго будуць прэтэндаваць два чалавекі з аднолькавымі баламі, то ў прыярытэце той, хто ўваходзіць у БРСМ».

«Без БРСМ атрымаеш паводзіны толькі «задавальняючыя» і не зможаш прэтэндаваць на атэстат асаблівага ўзору, калі гадавыя адзнакі 9 і 10».

Іншыя гледачы даводзяць, што ўсе гэтыя абяцанкі — звычайная мана:

«Усё гэта лухта. Ніякіх абяцаных ільгот пры паступленні не даюць. Падлеткаў, якія не разумеюць, у што яны ўблытваюцца, проста купляюць за лжывыя абяцанні дзеля статыстыкі і паказухі лаяльнасці да акупантаў».

З гэтым пагаджаецца яшчэ адна карыстальніца:

«Гэта дакладна. Пры паступленні ў каледж у маёй дачкі нават не спыталі, ці знаходзіцца яна ў гэтай, так бы мовіць, арганізацыі. Глядзелі на бал».

Асаблівы рэзананс выклікалі гісторыі аб прымусе і наездах, з якімі многія сутыкаліся асабіста:

«У школах актыўна агітуюць ісці ў БРСМ» — не тое слова. Нам простым тэкстам у 9‑м класе сказалі, што тыя, хто ў БРСМ, будуць мець значную перавагу ў параўнанні з астатнімі. Тады ж усю паралель прымусілі ўступіць у БРСМ».

«Мне 26, гэтым летам мяне зноў спрабавалі прымусіць туды ўступіць, я здавала на іх арганізацыю 15 рублёў, не знаходзячыся там, абы галаву не дурылі. Усё, што трэба ведаць )))».

«Нешта ў нас пра ўступленне ў БРСМ ніхто не пытаўся. Проста перад фактам паставілі і ўсё».

«Мой таксама не пайшоў. Якія «плюшкі»? Я была ў БРСМ — толькі адлічэнні і бясплатна па суботах прыбіраць».

«У мяне ў каледжы ў БРСМ ідуць толькі для таго, каб пайсці працаваць на прадпрыемства падчас канікул, каб зарабіць грошы, і больш нічога. А пра патрыятычнае выхаванне — ёсць куратарскія гадзіны, на якіх на бягучы момант, 19.12.25, размаўляем пра Хатынь і зверствы фашыстаў, і на парах гісторыі тое самае».

Многія каментатары звяртаюць увагу на прафанацыю і фактычную адсутнасць рэальнай працы ў моладзевых арганізацыях:

«У нас чыста пасвяцілі ў піянеры — гальштукі за 3 рублі і ўсё».

«Я ўваходжу ў БРСМ нібыта, але я там нічога не раблю».

Гледачы іранізуюць над тым, што за дзесяцігоддзі метады працы так і не змяніліся, а самі арганізацыі ператварыліся ў механізм для асваення рэсурсаў:

«34 гады прайшло, а ўсё піянеры і камсамольцы», «трэба ж карміць БРСМ».

Адзін з каментатараў праводзіць прамыя паралелі паміж сучаснасцю і савецкім мінулым:

«Усё гэта поўная лухта… усё гэта ўжо было… хадзілі строем пад горн і барабан, стаялі ў ганаровых вартах каля помнікаў Другой сусветнай… вучылі гімны СССР і БССР… вучылі, так бы мовіць, любіць радзіму… памятаю яшчэ».

Спробы «прышчапіць» патрыятызм праз сілу выклікаюць у гледачоў толькі скепсіс і трывожныя асацыяцыі з таталітарызмам:

«Калі прымушаюць любіць радзіму, то любіць яе няма за што», — выказвае сваё меркаванне глядач і знаходзіць масавую падтрымку іншых.

«Паўночная Карэя ўсё бліжэйшая і бліжэйшая», — з сумам заўважае іншы.

Яшчэ адзін карыстальнік выказаўся больш катэгарычна, падсумаваўшы агульны настрой дыскусіі:

«Цытую Юрыя Шаўчука: «Радзіма — гэта не жопа прэзідэнта». Дык вось, радзіма — гэта не памяць пра Другую вайну, гэта не аповеды пра забароны сходаў і мітынгаў. На фоне ўсіх гэтых дагматызмаў забыліся на тое, для чаго наогул школа была прыдуманая».

Каментары19

  • Ігар
    23.12.2025
    Не дарма дзікун саскочыў у гандаль :))
  • Імя
    23.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • 22 см
    23.12.2025
    Гэтым людзям так жа сама на беларускую справу, як і на БРСМ...

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

«Абяцанне, што заказ ужо ў дарозе, я чуў разоў з дваццаць». Беларусы месяцамі чакаюць ад прадпрымальніка свае вырабы, за якія загадзя заплацілі

Наведванне прыгараднымі аўтобусамі маланаселеных вёсак хочуць зрабіць па заяўках. Ужо праводзіцца эксперымент4

Лукашэнка пацвердзіў, што мае намер будаваць яшчэ адзін азотны камбінат4

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту20

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць